Улада3030

Міністэрства абароны: «Нават Сталін не пабаяўся імя Тадэвуша Касцюшкі»

На гэтым тыдні адзін з чытачоў «Нашай Нівы» звярнуў увагу, што з сайта Міністэрства абароны знікла рубрыка «Нашы героі».

Варта зазначыць, што гэты раздзел сайта не так даўно трапіў пад крытыку расійскіх шавіністычных выданняў. Абурэнне выклікала тое, што ў галерэю герояў трапілі такія гістарычныя асобы, як Усяслаў Полацкі, Януш Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка.

Чарнасоценскія выданні абураліся, што Міністэрства абароны ў героі запісала людзей, якія змагаліся супраць казакоў Багдана Хмяльніцкага і войскаў Аляксандра Суворава.

Дык ці не стала гэткая крытыка прычынай увогуле зачыніць рубрыку? Мы спыталіся пра гэта ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Там «Нашу Ніву» запэўнілі, што на дадзены момант праходзіць дапрацоўка дадзенага раздзела. «У нас ёсць мэта абавязкова ўключыць сюды ўсіх значных беларускіх вайсковых герояў. Дзеля гэтага вывучаюцца апошнія публікацыі, праходзяць узгадненні. Мы хочам, каб гэта была сапраўдная энцыклапедыя беларускай вайсковай справы».

Мы запыталіся, ці не знікне ў выніку з абноўленай версіі «Нашых герояў» прозвішчы Тадэвуша Касцюшкі і Януша Радзівіла? У прэс-службе заспакоілі, што ніхто не будзе зняты.

«Касцюшка застанецца. Я хачу нагадаць, што Іосіф Вісарыёнавіч Сталін не пабаяўся даць імя Тадэвуша Касцюшкі 1-ай польскай пяхотнай дывізіі», - адказаў прэс-сакратар Мінабароны.

Варта адзначыць, што Міністэрства абароны адной з нямногіх сярод дзяржаўных ведамстваў краіны мае паўнавартасную беларускамоўную версію сайта.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць