Навука і тэхналогіі66

У Сонечную сістэму 70 тысяч год таму залятала двайная зорка

Зорка Шольца са сваім спадарожнікам магла пралятаць за 0,8 светлавага года ад Зямлі.

Выява: Michael Osadciw/University of Rochester

Паводле даследавання міжнароднай групы астрафізікаў, апублікаванага ў часопісе Astrophysical Journal Letters, знойдзеная ў 2013 годзе зорка Шольца стала першай вядомай зоркай, што пралятала ў межах Сонечнай сістэмы.

Сёння зорка Шольца знаходзіцца ў 20 светлавых гадах ад Зямлі і не бачная няўзброеным вокам. Але навукоўцы мяркуюць, што 70 тысяч год таму яе маглі назіраць людзі ў Афрыцы.

З вылічаных 10 тысяч магчымых траекторый 98% праходзілі 70 тысяч год таму праз гіпатэтычнае воблака Аорта.

Знаходжанне там зоркі магло прывесці да актывацыі кароткачасовых каметных дажджоў. Але праз малую масу і нізкую хуткасць зоркі Шольца навукоўцы кажуць аб малым эфекце на арбіты камет воблака.

Так супала, што ў гэты ж час на Зямлі адбылося супервывяржэнне вулкана Тоба, што магло выклікаць глабальнае пахаладанне — апошні ледавіковы перыяд — і паставіць чалавецтва на мяжу вымірання.

* * *

Воблака Аорта лічыцца мяжой сонечнай сістэмы. Гэта вобласць ў межах да аднога светлавага году ад Сонца, якая служыць крыніцай доўгаперыядычных камет.

Зорка Шольца ёсць сістэмай з чырвоным карлікам, маса якога складае прыкладна 8,2% масы Сонца, і карычневым карлікам з масай у 6,2% масы Сонца.

* * *

Іншым кандыдатам у «госці» Сонечнай сістэмы ёсць зорка HIP 85605, якая магла знаходзіцца на адлегласці меней за светлавы год ад Зямлі ў перыяд з 240 да 470 тысяч год таму. Найбліжэйшая да Зямлі зорка сёння — Проксіма Цэнтаўра на адлегласці ў 4,2 светлавога года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць