Эканоміка66

У Мінску з'явяцца магазіны фармату «ўсё па адной цане»

У Мінску ў 2015 годзе павінны з'явіцца першыя магазіны фармату «ўсё па адной цане». Пра гэта паведаміў вядучы спецыяліст кампаніі «Твая сталіца. Упраўленне праектамі» Аляксандр Вялікі. 

Паводле яго інфармацыі, такі фармат магазінаў плануе рэалізаваць адна з буйных гандлёвых сетак. Гэта значыць пакупнік у такім магазіне будзе набываць прадукцыю па адзінай фіксаванай цане за адзінку тавару. 

«Канцэпцыя, якая атрымала развіццё ў Нью-Ёрку яшчэ ў пазамінулым стагоддзі, мае вялікія перспектывы ў Беларусі. Аператары, якія жадаюць прытрымлівацца гэтага фармату, запытваюць памяшканні ў сталіцы плошчай ад 100 да 300 кв.м. У 2015 годзе ў Мінску павінна з'явіцца мінімум адна буйная гандлёвая сетка, тавары ў якой рэалізуюцца па аднолькавай цане», — паведаміў эксперт. 

Паводле яго слоў, асноўная ідэя фармату — прапанаваць спажыўцам шырокі асартымент неабходных у побыце тавараў па нізкай цане. Выгадных умоў для пакупніка ў гэтым выпадку атрымліваецца дамагчыся за кошт продажу пераважна папулярнай прадукцыі і наладжанай сістэмы паставак. «Аптовыя закупкі ў вытворцаў, нізкія затраты на лагістыку і высокая абарачальнасць дазваляюць такім сеткам прапаноўваць найлепшыя цэны», — растлумачыў эксперт. 

Паводле яго меркавання, «у 2015 годзе сфера гандлю паспрабуе змякчыць зніжэнне плацежаздольнасці беларусаў». Чакаецца, што практычна ўсе буйныя гандлёвыя цэнтры асвояць фармат распродажу выхаднога дня і «чорных пятніц». Акрамя таго, у Мінску адкрыецца першы ў Беларусі цэнтр распродажу Leto, у якім прадставяць каля 70 магазінаў. Усе яны будуць прадаваць тавары па мінімальных нацэнках ці з пастаяннымі скідкамі. 

«У найбліжэйшы год-два ўсё большую папулярнасць у Мінску будуць набываць гандлёвыя аб'екты, якія дазваляюць зэканоміць на пакупках, — адзначыў Вялікі. — Дэвелаперам і гандлёвым аператарам трэба прыкласці максімум намаганняў, каб утрымаць пакупнікоў і захаваць бягучы ўзровень наведвальнасці». 

Паводле яго меркавання, «кампаніі, якія будуць прытрымлівацца кансерватыўнай палітыкі ў цэнаўтварэнні, рызыкуюць страціць сваю долю на рынку». «У найбліжэйшыя месяцы разгорнецца барацьба за спажыўца, ад якой апошні толькі выйграе», — перакананы эксперт.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць