Жыхарка Афганістана забіла як мінімум 25 баевікоў ісламісцкага руху «Талібан», каб адпомціць за забойства свайго сына, паведаміла Khaama Press.
Афганец служыў у атрадзе паліцыі і загінуў на вачах маткі на адным з кантрольна-прапускных пунктаў у правінцыі Фарах. Пасля гэтага яна разам са сваёй дачкой і жонкай сына сабрала зброю, якая засталася на КПП і ўступіла ў перастрэлку з ісламістамі, якая доўжылася каля сямі гадзінаў. У выніку на полі боя засталіся не менш за 25 баевікоў.
Прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Афганістана Сэдзік Сэдзікі адзначыў, што арганізаваная жанчынамі ўзброеная кампанія супраць талібаў стала сімвалам рэвалюцыі і паўстання грамадзкасці супраць руху «Талібан».
У кастрычніку 2014 году брытанскія і амэрыканскія войскі афіцыйна скончылі баявыя апэрацыі ў Афганістане і перадалі свае базы афганскім узброеным сілам.
Міжнародныя сілы пад кіраўніцтвам НАТА ваявалі супраць баевікоў-ісламістаў у Афганістане з 2001 годзе, калі «Талібан» адмовіўся выдаць Усаму бін Ладэна, арганізатара тэрактаў 11 верасня 2001 году ў ЗША.
-
«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
Каментары