Эканоміка11

Беларусь і Польшча будуць сумесна развіваць гістарычны і дзелавы турызм

Беларусь і Польшча будуць сумесна развіваць гістарычны і дзелавы турызм. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Часлаў Шульга па выніках пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы па турызме.

«Мы спадзяёмся, што ў перспектыве будуць рэалізаваны сумесныя праекты, якія раскажуць аб нашым агульным мінулым, гістарычных дзеячах, якія праславілі Беларусь і Польшчу. Таксама трэба павышаць актыўнасць дзелавых турыстаў», — сказаў Часлаў Шульга.

Акрамя таго, краіны маюць намер прыцягваць турыстаў з дапамогай камбінаваных тураў. «Гэта датычыцца ў першую чаргу гасцей з далёкага замежжа, у прыватнасці Паўднёва-Усходняй Азіі. Калі турысты з Кітая, Паўднёвай Карэі, Японіі прылятаюць у Польшчу, то яны маглі б прадоўжыць сваё падарожжа ў Беларусі», - растлумачыў намеснік міністра. Беларусь і Польшча дамовіліся больш актыўна папулярызаваць турыстычныя брэнды Белавежскай пушчы і Аўгустоўскага канала.

У 2013 годзе паток польскіх турыстаў у Беларусь вырас амаль на 20 працэнтаў у параўнанні з 2012 годам, экспарт турыстычных паслуг таксама павялічыўся практычна на 20 працэнтаў. «Найбольшая праблема заключаецца ў тым, што Беларусь наведваюць у асноўным жыхары Усходняй Польшчы. Гэта сведчыць аб тым, што нашы турыстычныя магчымасці мала рэкламуюцца на захадзе гэтай краіны. Таму ў будучым годзе мы плануем удзельнічаць у вялікай турыстычнай выстаўцы ў Познані і расказаць аб нашым турыстычным патэнцыяле», — расказаў Часлаў Шульга.

Што датычыцца беларускіх турыстаў у Польшчы, то колькасць перасячэнняў граніцы грамадзянамі нашай краіны ў мінулым годзе павялічылася больш як на 10 працэнтаў. Гаворачы аб рэпутацыі беларускіх падарожнікаў, намеснік міністра спорту і турызму Польшчы Катаржына Сабірайска адзначыла: «Беларусы — цудоўныя турысты, і мы заўсёды рады бачыць іх у сябе ў краіне. Цяпер у рэйтынгу наведванняў нашай краіны беларусы займаюць трэцяе месца пасля немцаў і ўкраінцаў».

Пасля пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцей Польшчы. Як растлумачыла Катажына Сабірайска, прыярытэтнымі напрамкамі развіцця ў Польшчы з'яўляюцца веласіпедны, медыцынскі і дзелавы турызм. У час прэзентацыі тураператары расказалі аб месцах і турыстычных паслугах, якія могуць прыцягнуць увагу беларускіх аматараў падарожжаў, у асобнай секцыі былі прадстаўлены паслугі гасцінічнага бізнесу.

Плануецца, што аналагічная прэзентацыя прадстаўнікоў беларускай туріндустрыі пройдзе ў Польшчы ў 2015 годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот15

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы1

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

Як жыве чалавек з адной з самых небяспечных работ у свеце — спускацца пад рэактар ЧАЭС2

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць