Свет22

У Расіі судзяць блогера за тое, што ў сацсетцы падзяліўся статусам з Украіны

Сёння, 29 верасня, у Чэлябінску пачнецца суд над Канстанцінам Жарынавым, якому пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі за тое, што ён націснуў кнопку «Падзяліцца» ў Вконтакте.

Пазнаёміўшыся з матэрыяламі крымінальнай справы, можна пабачыць у іх схему, па якой лёгка можна пасадзіць любога карыстальніка.

У пачатку сакавіка член аддзялення партыі «Дэмакратычны выбар» Канстанцін Жарынаў перапосціў «Зварот «Правага сектара» да народаў Расеі», у якім украінскія нацыяналісты заклікалі расейцаў аказваць супраціў рэжыму Пуціна, выходзіць на вуліцы, ствараць партызанскія атрады і не верыць прапагандзе.

«Я спадзяюся, што справа да суда не дойдзе», — заяўляў Жарынаў вясной на чэлябінскім партале. І памыляўся: справа да суду дайшла і, мяркуючы па судовай статыстыцы, мае вельмі вялікія шанцы скончыцца абвінаваўчым прысудам.

Крымінальныя «экстрэмісцкія» справы на падставе адных толькі перапостаў — новы трэнд. Так, у сакавіку гэтага года той жа, мабыць, тэкст, але без подпісу «Правага сектара», быў размешчаны супольнасцю Anarcho-News, адкуль яго перанесла на сваю старонку 19-гадовая студэнтка з Іванава Ліза Лісіцына. Праз два тыдні да дзяўчыны прыйшлі з ператрусам з ФСБ і інкрымінавалі арт. 280 КК РФ «Публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць