Улада55

Справу экс‑кіраўніка «Белнафтахіму» перадалі ў суд

Яго вінавацяць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам. Сьледзтва вёў КДБ.

Крымінальная справа супраць Аляксандра Бароўскага распачатая паводле трох артыкулаў КК: ч.4 210‑га (крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам у асабліва буйным памеры), ч.3 арт.424 (злоўжываньне службовым становішчам, што нанесла асабліва буйную шкоду) і ч.2 арт. 375 (наўмыснае разгалошваньне службовай таямніцы).

Незадоўга да арышту А.Бароўскі падаў у адстаўку, але яго просьбу не задаволілі. Незалежныя экспэрты скептычна паставіліся да абвінавачваньняў экс‑кіраўніка канцэрну ў карупцыі. Паводле іх, у «Белнафтахіме» створаная празрыстая сыстэма паставак нафты і продажу нафтапрадуктаў, пры якой пра карупцыю кіраўніцтва казаць не даводзіцца. Варта нагадаць, што рэзкія словы Бароўскага наконт няўдалых перамоваў з Расеяй і часовага прыпыненьня падачы нафты па гомельскай «Дружбе», сказаныя ў часе нарады на «Нафтане» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, выклікалі раздражненьне кіраўніцтва краіны.

Нагадаем, што Аляксандар Бароўскі быў затрыманы 29 траўня 2007 г. «Белнафтахім» ён узначаліў у сьнежні 2005 году. На момант арышту прадпрыемства знаходзілася ў крызыснай сытуацыі.

СП, паводле БЕЛТА

Каментары5

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць