Свет3232

Украінская армія вызваліла Рубежнае, камандзір баевікоў пагражае адпомсціць расійскім палітыкам

«З дзесяці РПГ спрацавала толькі тры!!! Нічога іншага не можам проціпаставіць танкам! Я клянуся, калі застануся жывы, я пастаўлю на калені перад іх [забітых баевікоў] магіламі тых, хто піярыцца на гэтай вайне і будуе сваю палітычную будучыню! Я прымушу пакутаваць тых, хто зарабляе на жыццях хлапцоў, што гінуць за праўду!» — такі адчайны запіс на сайце баевікоў зрабіў камандзір злучэння «Прывід» Аляксей Мазгавы.

Атрад Мазгавога бароніць аточаныя ўкраінцамі Лісічанск і Севераданецк. Пазаўчора ўкраінцы замкнулі колца вакол гэтых гарадоў, а сёння рубяжы абароны тэрарыстаў сталі падаць.

«Сёння я страціў амаль цэлы ўзвод. Хлопцаў проста душылі танкамі», — наракае Мазгавы.

Украінская армія вызваліла Рубежнае і Ваяводаўку. Мазгавы скардзіцца на вычарпанне боепрыпасаў.

Украінскія войскі перарэзалі дарогу, што звязвае Севераданецк і Луганск, 18 ліпеня ўранку. Гэта адбылося ў раёне Славянасербска, пацвердзілі рэсурсы, блізкія да ДНР і ЛНР. Спробы баевікоў прарваць колца поспеху не мелі. 

У дадзены момант аблога гарадоў працягваецца.

Баевікі маюць у гарадах моцны гарнізон на чале з палявым камандзірам «Мазгавым». Як і на заходнім флангу ў Славянску і на паўднёвым флангу ў Снежным, на паўночным флангу ў Севераданецку, а таксама ў саміх Луганску й Данецку, ядро штурмавых груп склалі расійскія спецназаўцы.

Севераданецк і Лісічанск маюць вялікае стратэгічнае значэнне. Не толькі таму, што трымаюць з поўначы, у сярэднім цячэнні Северскага Данца, подступы да Данецка і Луганска.

Рэч яшчэ і ў тым, што ў Лісічанску месціцца нафтаперапрацоўчы завод «Роснефті», а ў яго рэзервуарах ёсць значныя рэшткі нафтапрадуктаў. Яны, дарэчы, у выніку баявых дзеянняў загарэліся. Слупы дыму бачныя за 30 км ад месца падзей.

Два дні ўкраінскія артылерыя метадычна абстрэльвала пазіцыі баевікоў на ўскрайкаў аточаных гарадоў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць