
Сёння ў швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне першых двух раўндаў кваліфікацыі футбольных Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ — сеяная каманда — традыцыйна стартуе з другога раўнду.
Перад лёсаваннем, для зручнасці і хуткасці, каманды разбітыя на тры кошыкі.
БАТЭ трапіў у першы кошык разам
з «Макабі» Тэль-Авіў (Ізраіль), «Шэрыфам» з Малдовы, «Марыборам» Славенія, «Актабэ» Казахстан.
Супернікамі гэтых камандаў могуць стаць:
«Дынама» Тбілісі (Грузія), «Скандэрбэў» (Албанія), «Зрынскі» (Боснія), «Суцьеска» (Чарнагорыя), а таксама
адзін з пераможцаў кваліфікацыі 1, дзе гуляюць каманды з Фарэраў, Андоры, Арменіі і нават дэбютант з Гібралтара.
Лёсаванне — а 13-й паводле мінскага часу. Матчы 2-га этапу пройдуць 15—16 і 22—23 ліпеня.
Нагадаем, год таму БАТЭ вылецеў акурат на гэтым другім этапе, прайграўшы казахстанскаму «Шахцёру».
Сёння таксама пройдзе лёсаванне кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Мінскае «Дынама», салігорскі «Шахцёр» і гродзенскі «Нёман» стартуюць з другога этапу.
Каментары