Культура

«Факты кінабіяграфіі» Яўгена Ганкіна

У Музэі гісторыі беларускага кіно з 12 па 30 лістапада адбываецца выстава, прысьвечаная 85-годзьдзю з дня нараджэньня Яўгена Ганкіна. Ганкін быў мастаком на “Паўлінцы”, “Гадзіньніку, што спыніўся апоўначы”, “Вайне пад стрэхамі”, “Белых Росах”.

У Музэі гісторыі беларускага кіно з 12 па 30 лістапада адбываецца выстава, прысьвечаная 85-годзьдзю з дня нараджэньня мастака Яўгена Ганкіна.

Яўген Ганкін нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 году. У 1943-44 гадах ён дапамагаў галоўнаму мастаку на фільме “Іван Жахлівы” Сяргея Эйзэнштэйна. У 1944-45 гадох Ганкін працаваў на Кіеўскай студыі. А з 1946 году ён мастак-пастаноўшчык на “Беларусьфільме”.

Яўген Ганкін аформіў такія клясычныя беларускія карціны, як “Паўлінка” (1952), “Хто сьмяецца апошнім” (1954), “Гадзіньнік спыніўся апоўначы” (1958), “Я родам зь дзяцінства” (1966), “Вайна пад стрэхамі” (1967), “Сыны сыходзяць у бой” (1969), “Белыя Росы” (1983).

Памёр Яўген Ганкін 3 траўня 1996 году.

Ягоныя мэмуары “Крыло анёла” пасьмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах.

На выставе можна паглядзець дакумэнтальны фільм пра Яўгена Ганкіна “Легендамі не карануйце нас” (2003) – а, пры жаданьні, і мастацкія фільмы, на якіх працаваў творца.

Адрас Музэю: Менск, вул. Сьвярдлова-4, тэл. 227-10-75.

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць