Грамадства11

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі 1 мая падвысіцца на 7,5%

У Беларусі зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2014 года ў разліку на адзін месяц. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 24 красавіка бягучага года № 387, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ад 1 мая да 31 ліпеня гэтага года складзе 1 млн 212 тыс. 470 рублёў, што на 7,5% больш за ранейшы нарматыў.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ з мая усталяваны ў памеры 1 млн 357 тыс. 440 рублёў, для пенсіянераў - 1 млн 31 тыс. 330, для дзяцей да 3 гадоў — 1 млн 27 тыс. 90, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў - 1 млн 328 тыс. 760, для дзяцей ад 6 да 18 гадоў - 1 млн 326 тыс. 710, для дзяцей-студэнтаў — 1 млн 236 тыс. 240 рублёў.

У сувязі з павышэннем БПМ ад 1 мая на 7,5% павялічваюцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. На такую ж велічыню вырастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Як паведамлялася, законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» устаноўлена прававая аснова вызначэння пражытачнага мінімуму і яго выкарыстання. Бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных выгод і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. Ён разлічваецца ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах, і штоквартальна зацвярджаецца пастановай Савета міністраў.

Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў выкарыстоўваецца для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва; аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям); абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць