Здарэнне адбылося ўвечары 23 красавіка ў прапускным пункце «Прывалка».
Як піша сайт autogrodno.by, «Сітраен Джампер» з беларускімі нумарамі на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца праз мяжу, каб патрапіць у Літву.
Кіроўца збіў два шлагбаумы на беларускай мяжы. Перад трэцім шлагбаумам памежнікі паспелі кінуць спецпрыладу і прабілі ўсе чатыры колы мікрааўтобуса.
Аднак аўтамабіль збіў трэці шлагбаум на беларускай мяжы і заехаў на літоўскі бок. Там ён знёс яшчэ адзін, літоўскі шлагбаум і толькі тады спыніўся.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў пад уздзеяннем наркотыкаў.
Каментары