Здарэнні6767

«Іменем Рэспублікі Беларусь»: расстраляны Павел Сялюн

Сёння стала вядома, што ў адносінах да Паўла Селюна выкананы смяротны прысуд, хоць ягоны зварот яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта па правах чалавека ААН.

12 чэрвеня 2013 Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзёж; здзек над трупамі; крадзёж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю – забітыя – ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры.

Па сукупнасці злачынстваў суд першай інстанцыі прыгаварыў Паўла да выключнай меры пакарання — расстрэлу. Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

Сялюн падаў касацыйную скаргу на прысуд. 17 верасня 2013 яе разглядала судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Валера Калінковіча і вырашыла пакінуць прысуд у сіле.

Маці Паўла Селюна звярнулася да Лукашэнкі і тагачаснага кіраўніка БПЦ Філарэта з просьбай паспрыяць таму, каб яе сына памілавалі – замянілі смяротнае пакаранне на альтэрнатыўнае – пажыццёвае зняволенне. Сам Павел таксама звярнуўся з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Сёння маці Паўла Селюна даведалася ад адваката, што прысуд прыведзены ў выкананне. Адвакат прыйшла на сустрэчу з падабаронным, аднак у СІЗА ёй паведамілі, што

Сялюн «выбыў па прысудзе». На звычайнай мове гэта значыць расстрэл.

Ніякіх пісьмовых дакументаў ці паведамленняў сваякам Паўла не даслалі. Маці да апошняга не ведала рашэння камісіі аб памілаванні, дату выканання прысуда. У бліжэйшыя дні яна збіралася на спатканне з сынам.

* * *

Гісторыя жахлівага забойства і бясконцай любові. Студэнт БДУ забіў няверную жонку і яе каханка

Каментары67

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць