Свет77

Аэрафлот: Украіна забараніла ўезд расійскім грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў

Аэрафлот паведамляе пасажыраў аб жорсткіх абмежаваннях, накладзеных украінскімі ўладамі на ўезд у краіну.

Пра гэта гаворыцца на сайце Аэрафлота.

Паводле паведамлення, у перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны будзе адмоўлена ўсім грамадзянам РФ мужчынскага полу узростам ад 16 да 60 гадоў, а таксама грамадзянам Украіны мужчынскага полу узростам ад 16 да 60 гадоў, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля.

«Пропуск гэтай катэгорыі будзе ажыццяўляцца па рашэнню начальніка рэгіянальнага кіравання (пагранічнага атрада) пасля правядзення кантролю толькі ў экстраных выпадках пры наяўнасцi: дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцкія сувязі, смерць або цяжкую хваробу блізкіх сваякоў, завераных арыгіналаў запрашэнняў юрыдычных і фізічных асоб або на падставе інфармавання накіраваных Адміністрацыяй Дзяржпагранслужбы», — сказана ў паведамленні.

Крымчан будуць прапускаць у Украіну таксама пры наяўнасці білетаў на самалёты і турыстычных ваўчараў.

«Без пацвярджаючых дакументаў ўезд будзе дазволены толькі грамадзянам РФ, якія едуць сем'ямі з дзецьмі», — сказана ў паведамленні.

Грамадзяне Украіны жаночага полу узростам ад 20 да 35 гадоў, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль, будуць прапушчаны на тэрыторыю Украіны толькі па выніках правядзення фільтрацыйна-праверачных мерапрыемстваў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць