Свет1414

У Расіі вывесілі банер пра подзвіг Героя Савецкага Саюза з 12 памылкамі ФОТАФАКТ

У Чыце (Расія) на вуліцы з'явіўся банер, прысвечаны подзвігу сувязіста Аляксея Залатарова падчас Вялікай Айчыннай вайны, з 12 памылкамі ў тэксце. Плакат з'явіўся 11 красавіка, паведамляе «Чита.ру».

У тэксце, у прыватнасці, з малых літар напісаныя словы «Савецкі саюз» і «забайкалье». Залатароў, згодна з тэкстам банера, быў «молодым комунистом», які ўдзельнічаў у «неприрывных» боях. Аўтары плаката таксама ўказалі, што Залатароў 45 разоў абараняў вузел сувязі. На самай справе ён ліквідаваў 45 пашкоджанняў тэлефоннай лініі.

Пасля публікацыі навіны банэр прыбралі з рэкламнага месца. У кампаніі «Эпіцэнтр», што размясціла яго, растлумачылі, што шыльду замовіла забайкальскае аддзяленне КПРФ,

з прадстаўнікамі якога ўзгаднялі канчатковы тэкст плаката пяць разоў.

Сакратар крайкама КПРФ Юрый Гайдук распавёў выданню, што на плакаце па памылцы надрукавалі чарнавы варыянт тэксту, і папрасіў прабачэння перад чыцінцамі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць