Грамадства55

У пратэстанцкіх храмах прайшлі малебны «за грахі камунізму»

28—29 кастрычніка ў многіх пратэстанцкіх цэрквах Беларусі прайшлі малебны‑пакаянні «за грахі камунізму», прымеркаваныя да Дня памінання продкаў.

28—29 кастрычніка ў многіх пратэстанцкіх цэрквах Беларусі прайшлі малебны‑пакаянні «за грахі камунізму», прымеркаваныя да Дня памінання продкаў. Пра гэта паведаміў БелаПАН пастар мінскай царквы «Ян Прадвесьнік» Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Антоній Бокун.

Паводле яго слоў, у царкве «Ян Прадвесьнік» перад пачаткам малітвы вернікам былі прадстаўлены відэаматэрыялы з успамінамі жыхароў Беларусі, якія перажылі сталінскія рэпрэсіі.

У сталічнай евангельскай царкве «Божая Ласка» вернікі пачулі аповеды людзей, якія перажылі ў гады савецкай улады ганенні за веру. Рэгіянальны пастар Васіль Малец казаў пра мільёны нявінна загубленых жыццяў, якія былі прынесеныя ў ахвяру камунізму, а таксама зазначыў, што «наша зямля поўная помнікамі тым людзям, якія беззаконне ўвялі ў ранг закона». У сваёй малітве вернікі прасілі Бога аб тым, каб «чорнае камуністычнае мінулае ніколі не адрадзілася на беларускай зямлі». Пастар царквы «Дар Божы» Алег Акуленка ў сваёй пропаведзі асабліва падкрэсліў, што царкве дадзена ўлада і адказнасць перад Богам за падзеі, што адбываюцца ў краіне.

У сваю чаргу пастар сталічнай «Царквы Ісуса Хрыста» аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Чарнаглаз падчас малебна падкрэсліў: будучае народа залежыць ад яго стаўлення да мінулага.

«Царква павінна бачыць бедства народа і звяртаць увагу не толькі на сімптомы праблем, але і на духоўныя карані рэальнасці, што нас акружае. Толькі пакаянне ва ўчыненых грахах бязбожнасці і чалавеказабойства дазволіць адрадзіцца беларускаму народу», — упэўнены пастар.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў2

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць