Свет22

Славакія дала дазвол на рэверс газу Украіне

Урад Славакіі даў дазвол на рэверсіўныя пастаўкі газу Украіне, якія павінны працягнуць курс на энергетычную незалежнасць ад Расеі шляхам рэверсіўных паставак газу з Еўропы, і ЕС гатовы ёй ў гэтым дапамагчы.

Мэта такога рашэння ў тым, каб расійскі газ каштаваў столькі, колькі павінен каштаваць.

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Брусэлі, пра гэта заявіў камісар ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Отынгер пасля пасяджэння Савета ЕС на ўзроўні міністраў энергетыкі 28 краін-членаў.

«Славацкі ўрад сёння вырашыў — і гэта вельмі важна ў стратэгічным плане — што рэверсіўныя пастаўкі могуць ісці з Славакіі ва Украіну. Вяліся перамовы па Мемарандуме аб узаемаразуменні, і ён на стале сёння. Украінскі ўрад не быў стабільны. Але ад 19 сакавіка ўсе зноў запрацуе з перамоўным працэсам. Ёсць ужо новы ўкраінскі ўрад. Такім чынам, наша стратэгія — дыверсіфікацыя», — сказаў Отынгер.

«Мэта не ў тым, каб адмовіцца наогул ад расейскага газу, а каб расійскі газ каштаваў столькі, колькі павінен каштаваць. Маем газ з Нарвегіі, Алжыра, Азербайджана, тэрміналы для прыняцця звадкаванага газу, сланцавы газ. Калі мы скажам Расіі, што можам атрымліваць газ адусюль і з розных крыніц, то тады расейцы будуць больш саступлівыя, каб знізіць цану на свой газ для Еўропы да сусветнага ўзроўню і не было прывязкі цаны на газ да цаны на нафту», — дадаў камісар ЕС.

«Мы можам дапамагчы Украіне стаць менш залежнай ад Расіі. У мінулым годзе мы рабілі рэверсіўныя пастаўкі. Украіна атрымлівала газ з Польшчы і Германіі праз рэверсіўныя пастаўкі. Тэхнічна, такім чынам, гэта магчыма цяпер. Тое ж датычыцца і Венгрыі. І Славакіі таксама «, - дадаў Отынгер.

Украіна спыніла актыўныя перамовы са Славакіяй пасля атрымання зніжкі на газ у снежні ад Расеі. Раней планавалася, што з Славакіі Украіна магла б атрымліваць больш за 10 млрд кубаметраў газу, а пастаўкі планавалася пачаць з другой паловы гэтага года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць