Навука і тэхналогіі99

Продкі еўрапейцаў былі цемнаскурыя ФОТА

Навукоўцы расшыфравалі геном паляўнічага-збіральніка, які жыў 7 тысяч гадоў таму на тэрыторыі Іспаніі.

Індывід атрымаў умоўнае імя Ла Бранья 1 (La Braña 1) — па месцы, дзе былі знойдзеныя яго парэшткі, гэта значыць у прыходзе Ла Бранья. Вядучы аўтар даследавання Карлес Лалуэса-Фокс з Іспанскай нацыянальнай даследчай рады сцвярджае, што Ла Бранья 1 меў цёмную скуру і блакітныя вочы.

Старажытны паляўнічы-збіральнік жыў у эпоху мезаліту, які таксама вядомы як сярэдні каменны век. Мезаліт доўжыўся з 10 да 5 тысячагоддзяў назад, ішоў за палеалітам і папярэднічаў неаліту. На зыходзе сярэднекаменнага веку на Блізкім Усходзе пачалі з'яўляцца сельская гаспадарка і жывёлагадоўля.

З прыходам неаліту чалавек змяніў свой рацыён харчавання, пачаў ужываць больш вугляводаў, а таксама часцей хварэць рознымі хваробамі, якія перадаюцца ад прыручаных жывёл. З-за гэтага ўзнікала маса метабалічных і імуналагічных праблем, якія пакінулі адбітак у геноме.

Узор ДНК навукоўцы вынялі з зуба мудрасці старажытнага чалавека.

Пасля даследавання геному паслядоўнасці ДНК Ла Бранья 1 параўналі з дадзенымі па геному іншых прадстаўнікоў каменнага веку, у ліку якіх быў Отцы Айсман - ледзяная мумія, знойдзеная ў Тырольскіх Альпах у 1991. Акрамя гэтага генетычную інфармацыю Ла Бранья 1 параўналі з ДНК 35 сучасных еўрапейцаў.

Адной з асаблівасцяў чалавека эпохі неаліту, роўна як і сучасных людзей, стала здольнасць страваваць лактозу. Аднак паляўнічы-збіральнік Ла Бранья 1 такой здольнасці не меў.

Гэта паказвае на тое, што сельская гаспадарка ў часы яго жыцця магла быць яшчэ не пашыраная.

Аналіз паказаў, што генетычная супраціўляльнасць да некаторых захворванняў, такіх, як сухоты, пнеўманія і малярыя, у сучасных еўрапейцаў таксама мелася і ў старажытных паляўнічых-збіральнікаў.

З 40 генаў, уцягнутых ў працу імуннай сістэмы, 24 (гэта значыць 60 %) былі такімі ж, як у сучасных еўрапейцаў.

Параўнаўшы свае вынікі з дадзенымі іншых антраполагаў, Лалуэса-Фокс і яго калегі прыйшлі да высновы, што племя Ла Бранья асімілявалася на тэрыторыі Еўропы і паклала пачатак большасці сучасных светласкурых еўрапейцаў.

«Гэты індывід з'яўляецца носьбітам афрыканскіх генаў, якія адказваюць за адценне скуры. А значыць, яго скура амаль напэўна была смуглявай.

Хоць мы не можам пакуль сказаць дакладна, — распавядае Лалуэса-Фокс. — Але больш за ўсё нас здзівіў той факт, што генетычны код утрымліваў генныя варыяцыі, якія дэтэрмінуюць блакітны колер вачэй, які сёння сустракаецца толькі ў жыхароў Паўночнай Еўропы».

Навукоўцы меркавалі, што носьбіты генаў блакітных вачэй ўпершыню прыбылі ў Еўропу каля 5 тысяч гадоў таму.

Старажытныя земляробы хоць і мелі цёмную скуру, як і ўсе выхадцы з Афрыкі, былі светлавокімі.

Такім чынам, можна сцвярджаць, што светлая скура з'явілася пазней, як следства міграцыі на паўночныя тэрыторыі.

Каманда генетыкаў прыйшла да высновы, што найбольш блізкімі нашчадкамі іспанскіх паляўнічых-збіральнікаў сёння з'яўляюцца карэнныя жыхары паўночнаеўрапейскіх краін, такіх як Швецыя або Фінляндыя. Акрамя таго,

аказалася, што Ла Бранья 1 мае агульнага продка з пасяленцамі неалітычнай стаянкі Мальта каля возера Байкал,

геном якіх быў расшыфраваны ў лістападзе 2013.

Даследчыкі вызначылі, што першыя паляўнічыя-збіральнікі пераважна сілкаваліся мясам і атрымлівалі большую частку вітамінаў (у тым ліку і вітамін D) з ежы жывёльнага паходжання.

Светлая скура з'явілася ў людзей з развіццём земляробства і з-за перавагі расліннай ежы над жывёльнай, калі большую частку рацыёну складалі вугляводы.

Сучасныя еўрапейцы, якія ўжываюць шмат мяса, рыбы і яек у якасці асноўнай крыніцы вітаміна D, менш залежаць ад сонечнага святла, таксама з'яўляецца крыніцай гэтага вітаміна. Таму

геаграфічная паласа пражывання, робяць выснову навукоўцы, не з'яўляецца ключавым фактарам у дэпігментацыі (асвятленні) скуры, у адрозненні ад дыеты.

«Дадзеныя паказваюць, што існуе генетычная бесперапыннасць у папуляцыях Цэнтральнай і Заходняй Еўразіі. Нашы вынікі цалкам адпавядаюць з вынікамі шматлікіх раскопак у Еўропе і Расіі», - паведамляе Лалуэса-Фокс, чый артыкул у суаўтарстве з калегамі з Даніі, нядаўна выйшаў у часопісе Nature.

У пячоры на тэрыторыі прыходу Ла Бранья, глыбіня якой складае 1500 метраў ніжэй за ўзровень мора, былі знойдзеныя парэшткі яшчэ аднаго паляўнічага-збіральніка, прыблізнага аднагодка Ла Бранья 1. Яму далі імя Ла Бранья 2, і генетычны код гэтага індывіда будзе расшыфраваны ў бліжэйшыя гады.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе1

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць1

Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай18

Пад Іванавам перакулілася маршрутка: сем чалавек у бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць