Эканоміка77

Лукашэнка пра АЭС: З'яўляюцца пэўныя пытанні

Беларускі бок знайшоў падрадчыка, які будзе будаваць атамную станцыю ў Астраўцы (Гродзенская вобласць), «але ў сілу пэўных розначытанняў, можа быць, нарматыўна-прававых актаў, нейкіх нестыковак з'яўляюцца пэўныя пытанні».

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы 20 студзеня ў Мінску з генеральным дырэктарам дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Сяргеем Кірыенкам, абмяркоўваючы ход рэалізацыі праекта, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Я зыходжу з таго, што мы пазычылі грошы ў Расіі: гэта прыкладна 10 млрд. долараў — кошт станцыі», — сказаў Лукашэнка.

«Мы як руплівыя гаспадары павінны моцна трымаць грошы ў руках і выбіраць найбольш аптымальнае, таннае не ва ўрон якасці і бяспецы, — адзначыў ён. — Гэта, напэўна, галоўнае, што я павінен кантраляваць як прэзідэнт».

У сваю чаргу Сяргей Кірыенка падзякаваў беларускаму боку за высокі давер. «Мы разумеем меру сваёй адказнасці. Мы павінны пабудаваць самую бяспечную станцыю. Яна павінна быць разумна таннай — наколькі магчыма без шкоды для надзейнасці і якасці. Яна таксама павінна быць пабудавана ў вельмі сціснутыя тэрміны і з максімальнай магчымасцю загрузкі беларускіх прадпрыемстваў, асабліва будаўнікоў», — сказаў гендырэктар «Расатама».

«Усе гэтыя абавязацельствы пацвярджаю. Мы так і рухаемся. У цэлым, лічу, сітуацыя на пляцоўцы добрая», — дадаў Кірыенка.

Паводле яго слоў, праект Беларускай АЭС «Расатам» плануе выкарыстоўваць і пры будаўніцтве іншых такіх аб'ектаў за мяжой. «Гэта самае сучаснае пакаленне 3+, з так званымі постфукусімскімі патрабаваннямі бяспекі. Калі б такі блок у дзень прыроднай катастрофы аказаўся ў Фукусіме, такіх наступстваў не было б.

Ён бы перастаў працаваць, але арганізаваў бяспеку. Не было б ніякай аварыі, выхадаў радыяцыі», — падкрэсліў гендырэктар «Расатама».

Кірыенка таксама адзначыў, што праекты з аналагічнымі патрабаваннямі да бяспекі ўжо распрацавалі і іншыя сусветныя кампаніі, але перавага расійскіх тэхналогій у тым, што яны ўжо апрабаваны на практыцы.

Беларуская атамная станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тысячы МВт. Увядзенне ў эксплуатацыю першага блока запланавана на 2018 год.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну14

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C5

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну14

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць