Літаратура11

Паплечнікам Каліноўскага

Георгі Станкевіч

1

Такім быў век, такім быў час.
І абывацель адзначае,
Што гэты выклік быў для Вас
Пустой надзеяй і адчаем.

Цяпер саромяцца вякі,
Але ж занесена ў скрыжалі,
Што беларусы-мужыкі
Вас за рублёўкі выдавалі.

Расстрэл, павешаньне або
Выгнаньне з ганьбаю з Радзімы…
І міма царская любоў,
Чыны і ўзнагароды – міма.

І ўсё жыцьцё –пад хвост кату.
А мо вышэйшае ёсьць штосьці,
За свой утульненькі катух?
Дык назавіце, ягамосьці!

2

Мы ўсё маўчым. Нясьпешна мы
Ядзім нявольніцкія стравы.
І, не вылазячы з турмы,
Сваім жыцьцём умела правім.

Усё нясём у сьвет бяду,
Жывём у страшнай паняверцы,
І пад скарынкай чэрствых душ
Спакойна, тупа б’юцца сэрцы.

Я ўздоўж і ўпоперак прайшоў
– О, не змяніўся, родны Край, ты!
І праз сто пяцьдзясят гадоў
– Даносчыкі і эмігранты…

3

Эх, беларуская зямля,
Няўжо цябе так лёгка кінуць?
Няўжо цябе любіць здаля,
Лягчэй, чым за цябе загінуць?!

Калі ж прачнешся, родны Край,
І назавеш сваіх герояў?
Калі напішуць ў букварах
Імёны іхнія з любоўю?

4

Ад нас таілі Вашых дум,
Высокіх Вашых дум імкненьне
– Ды не схаваеш роднасьць душ
І сэрцабіцьцяў ў пакаленьнях.

Час пройдзе, і міне адчай,
Што сёньня цісьне нашы грудзі.
Вас не забудзе вольны Край,
І Ваша праўда нашай будзе.

Каментары1

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць