Улада1010

Прадстаўніцтва Еўрасаюза злавіла беларускае тэлебачанне на падмане

Увагу Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі прыцягнула паведамленне Агенцтва навінаў Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ад 13 верасня.

У тэлесюжэце, як паведамляе Прадстаўніцтва ЕС, перайначаны змест выступу Камісара Штэфана Фюле на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу 11 верасня. У сваім выступе ён закрануў пытанні ціску з боку Расіі на краіны Усходняга партнёрства.

Па версіі БТ, Штэфан Фюле заявіў, што «ЕС у першую чаргу зацікаўлены ў традыцыйна моцных сувязях сваіх усходніх партнёраў з Масквой. Еўракамісар таксама дадаў, што Брусэль акажа Мытнаму саюзу дапамогу ў выраўноўванні стандартаў і нормаў у адпаведнасці з еўрапейскім і сусветным заканадаўствам».

Прадстаўніцтва ЕС прапануе цалкам пасаж з выступу Фюле, прысвечаны гэтай праблеме: «Гэта праўда, што сяброўства ў Мытным саюзе несумяшчальнае з «глыбокімі і ўсёабдымнымі зонамі вольнага гандлю», перамовы пра стварэнне якіх мы вядзем з Украінай, Малдовай, Грузіяй і Арменіяй. І гэта не праз ідэалагічныя адрозненні — гаворка не ідзе пра сутыкненне эканамічных блокаў ці «гульні з нулявой сумай». Гэта праз прававую несумяшчальнасць: у прыватнасці, нельга адначасова зменшыць мытныя тарыфы паводле нормаў DCFTA і падняць іх зыходзячы з абавязанняў у рамках сяброўства ў Мытным саюзе.

Новае пакаленне дамоваў пра асацыяцыю дасць велізарныя пераўтваральныя перавагі, асабліва праз збліжэнне прававых і рэгулятыўных нормаў, праз лібералізацыю рынку. Незалежныя даследаванні паказваюць, што DCFTA прынясе значныя перавагі. З часам экспарт у ЕС можа падвоіцца, забяспечыўшы пры гэтым амаль 12-адсоткавы рост ВУП. Аднак каб дасягнуць гэтага, нашы партнёры павінны валодаць поўным суверэнітэтам у фармаванні сваёй гандлёвай палітыкі, у той час як у чальцоў Мытнага саюзу яго не будзе.

Несумнеўна, краіны-ўдзельніцы Усходняга партнёрства змогуць умацоўваць сваё супрацоўніцтва з Мытным саюзам, магчыма, у якасці назіральнікаў. І, вядома, удзел у DCFTA цалкам сумяшчальны з дамовамі пра вольны гандаль, якія дзейнічаюць паміж нашымі партнёрамі і іншымі краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД).

Дазвольце мне падкрэсліць, што Дамовы пра асацыяцыю і DCFTA не задуманы ў шкоду Расіі. Наадварот, Расіі прынясе велізарную карысць інтэграцыя краін Усходняга партнёрства ў агульнаеўрапейскую эканоміку. Наша бачанне складаецца ў тым, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэтыя дамовы павінны паспрыяць фармаванню агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока, заснаванага на правілах СГА.

Такім чынам, мы заахвочваем умацаванне нашымі партнёрамі сваіх сувязяў з Расіяй — гэтак жа, як умацоўваем гэтыя сувязі і мы. Аднак такое ўмацаванне павінна быць сумяшчальнае з абавязаннямі ў рамках дамоваў пра асацыяцыю і стварэнне DCFTA. Еўрапейскі саюз гатовы працаваць са сваімі суседзямі і шукаць шляхі да большага нарматыўнага збліжэння паміж ЕС і чальцамі Мытнага саюза».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут расказаў, калі вернецца ў Беларусь13

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

«Абанемент на спакойнае жыццё ануляваны». Камандуючы Сіламі БПЛА Украіны пракаментаваў налёт на Маскву і зноў прыгразіў Лукашэнку29

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць