Здароўе22

Платнымі дзённыя стацыянары рабіць не плануецца

Пры падрыхтоўцы да першага чытання праекта закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» не ўзнімаецца пытанне аб тым, каб зрабіць дзённыя стацыянары платнымі.
Аб гэтым сёння заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, старшыня Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Аляксандр Цацоха.

«Размова ідзе аб узаконенні дзённых стацыянараў, аб прымяненні лекавых сродкаў, абсталявання і гэтак далей. Але няма размовы аб платных стацыянарах», — сказаў парламентарый.

Плануецца ўнесці змяненні ў 35 артыкулаў закона.
«У абмеркаванні законапраекта вельмі актыўна ўдзельнічае грамадскасць і зацікаўленыя ведамствы», — дадаў старшыня камісіі. Дэпутат звярнуў увагу, што больш за ўсё грамадскасць цікавяць папраўкі ў арт.36 і 37, якія датычацца штучнага перарывання цяжарнасці і стэрылізацыі.

Што ж датычыцца не менш актуальнага пытання аб магчымым увядзенні нормы па кампенсацыі затрат на лячэнне, калі чалавек нанёс сабе шкоду пры ўжыванні алкаголю або прыёме наркотыкаў, то пакуль рана гаварыць аб нейкіх дэталях.
Механізм кампенсацыі яшчэ толькі прапрацоўваецца. «Пакуль рана гаварыць аб гэтых механізмах, паколькі гэта такі знакавы і сур’ёзны артыкул. У якім выглядзе ён будзе, можна будзе сказаць толькі тады, калі мы атрымаем вось гэты механізм», — растлумачыў дэпутат. Распрацоўкай механізму займаецца Саўмін.

Акрамя таго, папраўкі ў закон закрануць і доктарскую тайну.
«У прыватнасці, крыху пашыраецца прадастаўленне інфармацыі», — сказаў Аляксандр Цацоха. Паводле яго слоў, размова ідзе аб запытах ваенкаматаў і следчых органаў (у выпадку ўзбуджэння крымінальнай справы), аб няшчасных выпадках на вытворчасці і г.д.

Дэпутат таксама адзначыў, звяртаючыся да журналістаў: «Нашы СМІ часам уводзяць выбаршчыкаў у зман, калі гавораць, што дэпутаты пайшлі на канікулы. Няма такіх канікулаў у міжсесіённы перыяд. Мы прадаўжаем працаваць».

Каментары2

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць