Эканоміка

Упершыню сёлета адзначана зніжэнне тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва

Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня тэрміновыя рублёвыя ўклады фізасоб склалі 22,9 трлн. рублёў, скараціўшыся за чэрвень на 71,8 млрд.

З пачатку 2013 года ў Беларусі назіраўся пастаянны рост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва. Так, у студзені рост тэрміновых укладаў фізічных асоб склаў 1,6 трлн. рублёў, у лютым — амаль 2 трлн. рублёў, у сакавіку — таксама амаль 2 трлн. рублёў, у красавіку — 1,38 трлн. рублёў, у маі — 0,8 трлн. рублёў.

Скарачэнне прытоку тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў банкаўскую сістэму адбывалася на фоне змяншэння даходнасці па рублёвых дэпазітах, што было абумоўлена зніжэннем стаўкі рэфінансавання.

Нагадаем, Нацбанк на працягу сакавіка-чэрвеня знізіў стаўку рэфінансавання з 30 да 23,5%. У ліпені змяняць стаўку рэфінансавання рэгулятар адмовіўся. «Сезоннае павышэнне попыту на замежную валюту з боку насельніцтва вызначае мэтазгоднасць захавання жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, уключаючы дзейны ўзровень працэнтных ставак у эканоміцы» — так Нацыянальны банк аргументаваў нязменнасць стаўкі рэфінансавання.

Між тым апытаныя банкіры мяркуюць, што Нацбанк вырашыў не зніжаць стаўку рэфінансавання ў ліпені з-за асцярогі даларызацыі ўкладаў.

Калі ў трэцім квартале года будзе адбывацца працэс даларызацыі ўкладаў, магчыма нават павышэнне стаўкі рэфінансавання, прагназуюць банкіры.

Восенню мінулага года ў Беларусі на фоне зніжэння працэнтных ставак і росту дэвальвацыйных чаканняў укладчыкі сталі пераводзіць рублёвыя ўклады ў валютныя дэпазіты.
У сувязі з гэтым Нацбанк у трэцім квартале 2012 года спыніў працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання.

Восенню 2012-га ў банкаўскай сістэме назіраўся дэфіцыт рублёвай ліквіднасці, з-за чаго банкі павялічвалі працэнтныя стаўкі па ўкладах, што спрыяла росту прывабнасці рублёвых дэпазітаў.

У сакавіку гэтага года Нацбанк аднавіў працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання, у выніку чаго даходнасць па рублёвых дэпазітах зноў стала змяншацца.

Пачынаючы з другой паловы чэрвеня ў краіне адзначаецца рост курсу долара, што яшчэ больш зніжае прывабнасць рублёвых зберажэнняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым6

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх71

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым6

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць