Свет2323

Берлусконі асудзілі на сем гадоў турмы за сэкс з непаўналетняй прастытуткай

Акрамя гэтага, суд у Мілане пажыццёва забараніў 76-гадоваму палітыку займаць дзяржаўныя пасады.

Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі асудзілі на сем гадоў турмы за сэкс з непаўналетняй прастытуткай і злоўжыванне службовым становішчам. Прысуд уступіць у сілу, калі Берлусконі не ўдасца яго абскардзіць.

Акрамя гэтага, суд у Мілане пажыццёва забараніў 76-гадоваму Берлусконі займаць дзяржаўныя пасады.

Калегія з трох суддзяў — усе жанчыны — пакарала Берлусконі больш жорстка, чым прапаноўвалі пракуроры: тыя прасілі шасцігадовага зняволення.

Берлусконі, зрэшты, адправіцца ў турму толькі ў тым выпадку, калі прайграе апеляцыі ў двух вышэйстаячых інстанцыях.

Зараз Сільвіё Берлусконі не займае ніякіх афіцыйных пасадаў, але яго партыя «Народ свабоды» грае важную ролю ў цяперашняй далікатнай, па ацэнцы палітычных каментатараў, урадавай кааліцыі.

Былы італьянскі прэм’ер усе вылучаныя супраць яго абвінавачванні адмаўляе.

Скандал вакол эратычных вечарынак «бунга-бунга», якія ладзіліся на віле былога прэм’ер-міністра, разгарэўся ў пачатку 2011 года.

Пракуратура лічыць, што жанчыны, якіх запрашалі ў рэзідэнцыю Берлусконі на гэтыя мерапрыемствы, былі прастытуткамі — часткай злачыннай сістэмы, створанай спецыяльна для таго, каб абслугоўваць прэм’ера.

Каментары23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць