Свет1111

Прэзідэнт Сербіі выбачыўся за разню ў Срэбраніцы ў 1995 годзе

Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч выбачыўся за масавае забойства баснійскіх мусульман у Срэбраніцы ў 1995 г., а таксама за ўсе злачынствы, учыненыя сербамі ў Босніі і Герцагавіне. Такую заяву ён зрабіў у ходзе інтэрв'ю баснійскаму тэлеканалу BHT.

Нікаліч адзначыў, што ён «на каленях просіць дараваць Сербіі за злачынства, здзейсненае ў Срэбраніцы». У той жа час, прэзідэнт заўважыў, што трэба яшчэ даказаць, што тое, што адбылося сапраўды было генацыдам.

Інтэрв'ю з Нікалічам павінна быць паказана ў эфіры баснійскага тэлебачання 7 мая, аднак яго ўрыўкі ўжо цяпер даступныя ў інтэрнэце.
Чакаецца, што ў хуткім часе прэзідэнт можа наведаць Срэбраніцу, адзначае сербскае выданне B92.

Раней Нікаліч ужо адмаўляўся прызнаваць разню ў Срэбраніцы генацыдам. У прыватнасці, у ліпені 2012 года ён заяўляў, што «некаторыя сербы» здзейснілі ў гэтым селішчы «сур'ёзныя ваенныя злачынствы».

У 2010 г.парламент Сербіі прыняў рэзалюцыю, якая асуджае разню ў Срэбраніцы.
Заканадаўцы прынеслі спачуванні сваякам загінулых. У той жа час, злачынства, здзейсненае ў 1995 г., у дакуменце не называлася генацыдам, хоць Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі і Міжнародны суд ААН класіфікавалі яго менавіта так.

***

У ліпені 1995 падчас ваеннай аперацыі баснійскія сербы захапілі баснійскі анклаў Срэбраніца і пакаралі смерцю амаль усе яго мужчынскае мірнае насельніцтва. У выніку былі забітыя да 8 000 чалавек узростам ад 13 да 77 гадоў.

Адказным за ажыццяўленне разні лічыцца Ратка Младзіч, былы начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл Рэспублікі Сербскай. У 2011 годзе ён быў арыштаваны, яго справа разглядаецца ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты23

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты23

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць