Свет22

Падчас рэвалюцыі ў Егіпце вайскоўцы загадвалі апераваць апазіцыянераў без анестэзіі

У Егіпце падчас знаходжання ва ўладзе вайскоўцаў дактарам было загадана апераваць параненых падчас дэманстрацый апазіцыянераў без выкарыстання анестэзіі.

А самі супрацоўнікі медустановаў нярэдка здзяйснялі напады на пацыентаў. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на даклад, падрыхтаваны па даручэнні прэзідэнта краіны Мухамеда Мурсі, аб правапарушэннях з боку вайскоўцаў і паліцэйскіх падчас рэвалюцыі 2011 года і пасля яе.

У дакладзе расказваецца пра паводзіны медперсаналу ў ваенным шпіталі Кобры-эль-Коба ў Каіры.

Згодна з дакументам, галоўны доктар бальніцы загадаў апераваць дэманстрантаў без анестэзіі і сродкаў дэзінфекцыі, а медсёстры, дактары і старшыя афіцэры збівалі пацыентаў. У дакладзе таксама гаворыцца, што адзін з афіцэраў загадаў салдатам замкнуць апазіцыянераў у падвале шпіталя.

Акрамя таго, складальнікі дакумента рэкамендуюць прэзідэнту Егіпта правесці расследаванне ў дачыненні да найвышэйшых чыноў узброеных сілаў краіны, каб вызначыць, ці павінныя яны панесці адказнасць за здзейсненыя падчас рэвалюцыі злачынствы.

Аўтары дакладу таксама адзначаюць, што за 18 дзён хваляванняў больш чым тысяча чалавек знікла без вестак.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць