Беларуская афіцыйная дэлегацыя прыме ўдзел у цырымоніі інтранізацыі Папы Францішка, якая пройдзе 19 сакавіка ў Ватыкане. Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, узначаліць дэлегацыю старшыня савета рэспублікі Анатоль Рубінаў.
На цырымоніі таксама будзе прысутнічаць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары