Следчы камітэт Расіі звярнуўся да бацькоў з заклікам не пакідаць без нагляду дзяцей у сувязі з серыяй згвалтаванняў малалетніх дзяўчынак.
«З надыходам вясны абвастраюцца псіхічныя захворванні, і на вуліцах можа з’явіцца больш людзей з няўстойлівай псіхікай і схільных да такіх злачынстваў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.
«Мы заклікаем перш за ўсё бацькоў, выкладчыкаў, педагогаў, якія працуюць з дзецьмі, быць уважлівымі і нават пільнымі.
Знайдзіце магчымасць праводзіць дзіця, нават калі маршрут вам здаецца бяспечным», — адзначыў Маркін.
У нядзелю ва Ўсурыйску (Далёкі Усход) быў затрыманы падазраваны ў забойстве васьмігадовай Насці Луцішынай. Дзяўчынка знікла 19 лютага па шляху з школы.
Аналагічныя выпадкі адбыліся ў лютым і ў іншых гарадах Расіі.
2 лютага ў Татарстане па шляху дадому знікла, а пазней была знойдзена згвалтаванай і забітай васьмігадовая Васіліса Галіцына.
9 лютага ля горада Шелехава Іркуцкай вобласці знойдзеная мёртвай зніклая раней пяцікласніца Ульяна Аляксеева.
19 лютага ў Татарстане каля школы ў Елабузе была знойдзена згвалтаваная другакласніца.
Каментары