Архіў

І вечная вясна…

Турнір «Інаўтамаркет-оўпэн» — рэінкарнацыя колішняй «Менскай вясны» — стартаваў 9 ліпеня ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Арганізацыйны сход выявіў паўтары сотні ўдзельнікаў — «гросаў», майстроў і проста аматараў «Каісы». Акрамя беларусаў, у змаганьне за прызавы фонд уключыліся ўкраінцы, расейцы, казахі, таджыцкі гросмайстар Фарух Аманатаў і дзяўчына-амэрыканка Ірына Зянюк. 18 ліпеня першым да фінішу прыйшоў беларус Аляксей Аляксандраў.

Імпрэзу ашчасьлівіў прысутнасьцю экс-чэмпіён сьвету Барыс Спаскі. 11 ліпеня ён таксама даў сэанс адначасовай гульні ў СДЮШАР-11. Рэдактар папулярнай маскоўскай газэты «Шахматная неделя» — постаць супярэчлівая, і напярэдадні сэансу шахматысты-габрэі з «Хэсэду» жадалі зладзіць яму абструкцыю за ліст, у якім Спаскі патрабаваў закрыцьця яўрэйскіх арганізацый у Расеі. Але ня зладзілі. Сэанс скончыўся перамогай Спаскага на 11 дошках з 16. Супраць Алега Мядзьведзева «кароль Барыс», зьбянтэжаны сілай хлапца, сеў гуляць сам-насам і давёў-такі яго да сьлёз.

У пачатку ліпеня ў сталіцы прайшоў і традыцыйны, чацьвёрты па ліку, мэмарыял Гаўрылы Верасава, упэўнена выйграны міжнародным майстрам Юр’ем Ціханавым (7,5 з 9). Другое месца — у Ігара Ратковіча, трэцяе — у чэмпіёна Магілёва 16-гадовага Алега Кіслова (па 7 балаў). Пераможцам дасталіся грашовыя прызы — сёлета істотна павялічаныя.

У чэрвені Магілёў прытуліў VI міжнародны турнір на прызы гросмайстра Фёдарава, дзе гулялі дзіцячыя каманды зь Беларусі, Расеі, Латвіі. Гэтым разам дняпроўскімі набярэжнымі любавалася як ніколі багата юных шахматыстаў. Другі год запар першымі выйшлі школьнікі з Калінкавіч. У гэтым палескім горадзе яшчэ з савецкіх часоў дзейнічае ўзорна-паказальны шахматны клюб, і вынікі здаюцца нам натуральнымі: дзе дбаюць, там і маюць.

Шахматыст у Кангрэсе

44-гадовы Алесь Станішэўскі, шахматны трэнэр Фізкультурна-аздараўленчага цэнтру, што на вул. Бурдэйнага ў Менску, будзе прадстаўляць Фрунзэнскі раён на Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Так вырашылі ўдзельнікі сходу 14 ліпеня.

Сп. Станішэўскі вядомы тым, што навучае дзяцей правілам шахмат па-беларуску.

Поглядам акінуўшы шлях, заўважым чэмпіянат Эўропы сярод шахматыстаў з абмежаванымі магчымасьцямі. Ён завяршыўся пару месяцаў таму ў польскай Вісьле, аднак ня быў агледжаны ў беларускіх друкаваных выданьнях. Андрэй Сьвятоха, інжынэр-праграміст з Горадні, якому 35 год, заваяваў бронзавы мэдаль, апярэдзіўшы мэтраў з вышэйшым рэйтынгам. Сп.Андрэй — неаднаразовы пераможца спаборніцтваў краіны сярод інвалідаў, дасьціпны суразмоўнік і камэнтатар сваіх партый. Ён пасьпяхова выступае і ў змаганьнях «здаровых» шахматыстаў. У наступнай партыі на 10-м ходзе беларускі гулец ужыў навінку — слон з f6 меўся ціснуць на d4… І «каменная сьцяна» ўстаяла, нягледзячы на ўварваньне ў лягер чорных чужой туры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць