Смоленчуки вспоминают свои особенные слова. В их русском языке куда больше белорусского, чем в русском языке в Беларуси
Местная блогерша попросила своего не местного парня угадать значение смоленских словечек — в комментариях смоленчуки накидали целый словарь примечательной лексики, которую нигде больше в России они не слышали. Некоторые слова известны по всей Беларуси, но многие можно услышать только на её восточных окраинах.

В ролике блогерша предложила отгадать всего пять слов: мурлы́чка (пивнушка), турлы́ (далекие окраины), чаро́пачка (контейнер), хру́ли (разбросанные вещи) и сёрбаць. Парень из Москвы почти ничего не отгадал, кроме слова сёрбаць, которое он уже где-то слышал. Белорусам же объяснять его не нужно.
Но настоящее открытие ждало в комментариях. Смоленчуки, подхватив тему, начали накидывать сотни своих отличительных слов, которые они слышали с детства.
Мы проанализировали более ста таких единиц и собрали внушительный словарь, на который, признаться, даже не надеялись.
Оказалось, что то, что сегодняшние смоленчуки считают своей локальной русской экзотикой, для белоруса — либо живой белорусский литературный язык, либо лексику, хорошо известную в белорусских народных говорах, особенно восточных — на Витебщине и Могилевщине.
Почему в русском языке смоленчуков больше белорусского, чем в русском языке белорусов в Беларуси?
Берясь писать о смоленских особенностях, мы никак не ожидали, что в результате получится целый словарь из более чем сотни позиций, в котором абсолютное большинство слов — это белорусская лексика.
Этот факт заставляет задуматься: как эти слова сохранились до нашего времени в речи людей, которые уже столетие живут в другом государстве и считают себя русскими?
Белорусы в Беларуси тоже имеют ряд своих особенностей в русском языке. Иногда даже предлагают выделять отдельный белорусский вариант русского языка. Но по сравнению со смоленчуками наш «вариант» выглядит очень скромно.
У нас есть считанные белорусизмы, которые каждый знает как «Отче наш»: шуфлядка, буська, дзюбка, жменя, байка. Этого мало для отдельного языкового варианта — по сути, это чистый литературный русский язык с дюжиной вкраплений.

Почему же смоленчуки могут вспомнить в разы больше своих слов? Кажется, ответ кроется в том, что они считают себя русскими, а свой язык и язык своих предков — русским. Хотя этнография говорит о другом, у них просто не было шанса на иную самоидентификацию. После того как в 1920‑е годы по политическим и формальным хозяйственным причинам Смоленщину не вернули в состав Советской Белоруссии, зачатки белорусского дела и школьничества там были полностью свернуты. Из массы «тутэйших» с невыраженной национальной самосознательностью с легкостью слепили «русских» с их особым «русским диалектом».

Если сто лет назад по обе стороны границы жили одни и те же белорусы, то теперь по одну сторону живут русские, а по другую — белорусы, которые по степени русификации уже догнали смоленских братьев. Но есть одно принципиальное различие.
Белорусы же знают, что имеют два языка, и потому, пользуясь русским языком, старательно выкидывают из него все, что кажется белорусским, чтобы не прослыть колхозниками, которые мешают два языка в трасянку.
В результате русский язык белорусов был вычищен до стерильного литературного стандарта.
Этот же фильтр вредит и белорусскому языку: мы часто выкидываем из него исконные слова, так как они кажутся нам похожими на русские. Опасаясь прослыть невеждами, мы заменяем их на полонизмы, украинизмы, англицизмы или неологизмы, лишь бы не пропустить в белорусский язык коварный (и часто мнимый) русизм.
У смоленчуков этого барьера нет. Они искренне верят, что у них всегда был один — русский — язык. А значит, все эти «ганки», «дранчуки» и «торкать» — тоже часть русского языка, которую не нужно фильтровать в быту.
Вот и получается удивительная ситуация: белорусы в Беларуси оказались русифицированными больше, чем смоленчуки, так как вычистили свой основной, русский, язык от всяких признаков белорусского, который знают, но которым мало пользуются. В то время как на Смоленщине белорусская лексика живет под видом местного диалекта, ее никто не чурается.
Словарик
А
Аба́пал (напісана обапол) — у каментарах значэнне не раскрылі (далей у такіх выпадках заўвага будзе апускацца). Звычыйнае беларускае слова са значэннем 'па абодва бакі'. У смаленскіх гаворках можа таксама азначаць 'край, канец чаго-небудзь'.
Абстрыка́цца / абстру́кацца — у каментарах гэтыя словы патлумачылі як 'апячыся крапівой'. Слова вядомае ў гаворках на большай частцы Беларусі, але чамусьці не ўнесена ў сучасныя слоўнікі, але абстрыка́ць можна адшукаць у дыялектных слоўніках і даваенным слоўніку Байкова і Некрашэвіча (1925).
Апляву́ха — 'удар далонню па шчацэ'. Слова вядомае як у беларускай, так і ў рускай мове.
Апляву́ха — 'удар ладонью по щеке'. Слово известно как в белорусском, так и в русском языке.
Атку́ль — тое ж, што і беларускае адку́ль 'з якога месца'.
Б
Бе́льмы — у беларускай мове бяльмо́ гэта не толькі ’белаватая пляма на рагавой абалонцы вока’, але і ў форме бе́льмы можа абазначаць ’вочы’ ў цэлым: «вылупіць бельмы».
Бо́лька — 'ранка'. У беларускай мове гэта літаратурнае слова, якое азначае 'гнойную або запалёную ранку, язву, струп'.
Бо́мкаць — каментатары тлумачаць як ’размову п’янага чалавека’. Слова агульнае для ўсходніх славян; у беларускай мове ў пераносным значэнні азначае блізкае ’мармытаць’.
Бружме́ль — беларуская назва кустовай расліны з духмянымі рознакаляровымі кветкамі замест рускага жи́молость.
Бу́бка / бу́бкі — у каментарах тлумачаць як ’ачышчаныя зярняты семак’. У літаратурнай беларускай мове словы бу́бка ці бо́бка таксама азначаюць ’асобнае зерне, зярнятка’.
Бубне́ць замест рускага літаратурнага бубни́ть. У беларускай мове абодва варыянты — бубне́ць і бубні́ць — нарматыўныя і раўназначныя.
Бура́к — замест рускага свёкла. Адзіная назва ў беларускай мове для гэтага караняплода, але ў рускіх дыялектах таксама сустракаецца такі варыянт.
В
Вязёнка — дыялектызм у рускай мове, які пры гэтым шырока зафіксаваны ў беларускіх гаворках у значэннях ’вязаная рукавіца (часта без пальцаў)’, ’вязаная кофта’ і інш. Беларускае літаратурнае вя́занка азначае любую вязаную рэч. Слова вязёнка вядомае таксама на Браншчыне.
Вы́спятак — абласное, але фактычна літаратурнае беларускае слова, якое азначае ’штуршок нагой, пінок’. «Даць выспятка» — ’штурхнуць (ударыць) нагой’.
Г
Га́лачкі / галы́шкі — у каментарах тлумачаць як ’бульбу, звараную цалкам’. У беларускай мове га́лачкі — памяншальнае ад га́лка, а яно азначае тое ж, што і галу́шка — 'страва ў выглядзе клёцак з дранай бульбы або мукі, звараная на булёне ці на малацэ'.
При этом слово «галушка» встречается во всех соседних славянских языках, а «галка» — только в белорусском. На соседней со Смоленщиной Мстиславщине галками так же называют 'отваренную непокрытую картошку'.
Гале́нь — 'выцерты, аголены венік; голік’. У значэнні ’дзяркач, венік’ слова вядомае на Магілёўшчыне і Віцебшчыне.
Гамані́ць — у каментарах слова патлумачылі як 'гаварыць', пры гэтым спрачаліся, ці з'яўляецца яно выключна смаленскім. Літаратурнае беларускае слова, якое азначае 'гаварыць, размаўляць', а таксама 'моцна, гучна размаўляць (звычайна пра многіх)'.
Га́нкі — у Смаленскім абласным слоўніку, складзеным Уладзімірам Дабравольскім і выдадзеным у 1914 годзе зафіксаванае такое слова ў значэнні ’крыльцо, прыступкі’. Відавочная сувязь з беларускім словам га́нак з тым жа значэннем, якое вядомае ў старабеларускай пісьмовай традыцыі з XVI стагоддзя.
Гла́зы — на Віцебшчыне сустракаецца слова глазо́, якое найчасцей ўжываецца ў форме гла́зы і азначае ’вока’: «Глазы мне высцебаіш», «Глазы мае ўжо не глядзяць».
Грэ́кі — паводле Слоўніка смаленскіх гаворак, гэта гумовы абутак (накшталт галёшаў) самаробнага вырабу. У беларускіх слоўніках слова не зафіксаванае.
Грыбы́ (з фрыкатыўным «г») — у каментарах тлумачаць як 'губы': «Пайду грыбы намажу». Гэтае пераноснае, часта жартаўлівае значэнне, добра зафіксавана ў дыялектных слоўніках паўночна-ўсходняй Беларусі, напрыклад, у «Віцебскім краёвым слоўніку» (1927) і «Краёвым слоўніку ўсходняй Магілёўшчыны» (1970).
Такая замена стала возможной из-за исторических процессов в белорусском языке: первоначально грибы назывались словом губы. Позже, когда основным названием стало грибы, произошел обратный перенос: новое название для грибов стало использоваться для обозначения губ. Прямая взаимозаменяемость видна и в белорусской фразеологии, где существуют выражения «надуть грибы» и «развесить грибы».
Гука́ць — у каментарах слова адзначана як «беларускае/прыгранічнае». Літаратурнае беларускае слова, якое азначае 'клікаць, зваць каго-небудзь' або 'гучна гаварыць, крычаць'.
Гу́тарыць — літаратурнае беларускае слова, якое азначае 'размаўляць, весці гутарку'.
Д
Дранчу́к — 'яечня'. Слова добра зафіксаванае ў слоўніках смаленскіх гаворак, пачынаючы са Смаленскага абласнога слоўніка У. Дабравольскага (1914). Удакладняецца, што гэта яешня, прыгатаваная на сале або масле, часта з дадаваннем малака і мукі. У беларускім слоўніку Я. Станкевіча яно падаецца як абласное са значэннем 'яешня на патэльні'.
З
Заглумі́ць — ужываецца ў выразе 'заглуміла галаву' ў значэнні стану ад шумнага, актыўнага дзіцяці, ад якога 'звініць у вушах'. Гэтае значэнне наўпрост працягвае сэнс, зафіксаваны ў Слоўніку беларускай гаворкі І. Насовіча (1870), дзе заглумі́ць азначае 'адабраць памяць, пазбавіць увагі'.
Загнё́тка — дыялектная назва пляцоўкі перад вусцем традыцыйнай печы; літаратурны беларускі адпаведнік — пры́печак. Назва паходзіць ад дзеяслова загнесці (захаваць жар), бо на загнетцы трымалі гарачае вуголле, каб хутка распаліць печ нанава. Слова добра зафіксавана ў дыялектных слоўніках беларуска-расійскага прыгранічча, у прыватнасці ў гаворках Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Віцебскі краёвы слоўнік (1927) фіксуе таксама пераноснае значэнне — 'скупы чалавек'.
Заклёкнуцца — у гаворках Браншчыны форма заклёкнуць азначае 'зацвярдзець, стаць шчыльным' (пра што-небудзь вадкае ці глейкае, напрыклад, пра кашу, тлушч). У беларускай літаратурнай мове закля́кнуць азначае 'анямець, здранцвець' (пра часткі цела ад доўгага сядзення або холаду).
За́таўка — беларуская назва заправы (закрасы) са свінога сала, якое звычайна таўкуць або дробна сякуць. Слова паходзіць ад дзеяслова затаўчы́ (ад таўчы́ — 'драбніць'). Зафіксаванае таксама на Браншчыне.
Заўчо́ра — у каментарах патлумачылі значэнне як 'учора', але ў беларускай мове гэтым словам абазначаецца ‘на дзень раней, чым учора; два дні таму назад’. Такое ж значэнне зафіксаванае і ў Слоўніку смаленскіх гаворак.
Збрэзь — 'праз край'. Гэтае слова ў значэнні 'так поўна, што пераліваецца' зафіксавана ў беларускіх гаворках Мсціслаўшчыны.
Згаро́да — у каментарах патлумачана як 'вялікая і няўклюдная (жанчына)'. Гэтае пераноснае значэнне паходзіць ад асноўнага ў беларускай мове значэння — 'агароджа, плот з жэрдак'. Абодва значэнні добра зафіксаваныя ў дыялектных слоўніках як Смаленшчыны, так і Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Яшчэ Смаленскі абласны слоўнік У. Дабравольскага (1914) падае слова згорода і як 'агароджа', і як лаянкавае слова ў дачыненні да нязграбнага, непаваротлівага чалавека.
І
Іспо́ткі — 'рукавіцы' (варежки). Слова зафіксавана на тэрыторыі Віцебшчыны, Магілёўшчыны і цэнтральных раёнаў Беларусі. Паходзіць ад словазлучэння ісподнія рукавіцы, бо першапачаткова так называлі вязаныя рукавіцы, якія надзявалі пад іншыя, звычайна скураныя або аўчынныя.
К
Казю́лька — 'табурэтка'. Дыялектная беларуская назва для невялікай драўлянай лавачкі, вядомая на Віцебшчыне. Назва, верагодна, паходзіць ад слова каза з-за знешняга падабенства.
Карку́шкі (у выразе «на каркушках») — у беларускай мове выраз «несці на каркушках» азначае 'несці за плячамі'.
Кваку́ха — у беларускай мове квакуха ці квактуха гэта курыца, якая выседжвае яйкі або водзіць куранят.
Кі́жлы — у беларускіх гаворка так называюць ногі: «Ледзьве кіжлы з лесу прыцягла».
Ко́рчык — слова зафіксавана ў Смаленскім абласным слоўніку У. Дабравольскага (1914) і Слоўніку беларускай гаворкі І. Насовіча (1870) са значэннем памяньшальнага ад карэ́ц. Карэц гэта 'коўш, невялікую пасудзіну для сыпкіх рэчываў або вадкасці'.
Ко́смы — у каментарах слова ўжывалася ў фразе «космы свае запляці» ў значэнні 'валасы', звычайна з адценнем 'неахайныя, раскудлачаныя'. Гэта літаратурнае беларускае слова, якое азначае 'пасмы валасоў, звычайна пераблытаныя, скудлачаныя'.
Кукі́шка — у каментарах адзначылі, што «многія здзіўляюцца гэтаму слову». Паводле Слоўніка смаленскіх гаворак, гэта 'валасы, сабраныя вузлом на патыліцы'. У беларускай мове слова не зафіксавана.
Ку́кса — 'пучок на галаве'. Літаратурнае беларускае слова, якое азначае 'род жаночай прычоскі: закручаныя ў выглядзе валіка ззаду валасы'.
Куру́ха — паводле Слоўніка смаленскіх гаворак тое ж, што і курыца-квактуха.
Л
Лапе́шка — паводле Слоўніка смаленскіх гаворак так называюць драўляны коўш, міску ці нават саўковую рыдлёўку. Слова таксама зафіксавана на Віцебшчыне, са значэннямі 'частка лыжкі без ручкі'.
Лу́ста — у каментарах патлумачана як 'ежа з сабой, якую звычайна бралі ў поле'. Звычайнае беларускае слова, але менавіта такое значэнне зафіксавана толькі ў паўночна-заходніх беларускіх гаворках.
Лу́стачка — 'кавалак хлеба'. Беларускае слова, памяншальная форма ад лу́ста.
Ля́сік — эмодзі тлумачыць значэння слова як 'веласіпед'. Гэта пашыраная ў беларускай размоўнай мове назва веласіпеда.
М
Ма́льцы — 'хлопцы, пацаны'. Асабліва ў каментарах адзначалася, што гэта слова — парнае да дзеўкі («есть девки, а есть мальцы»). Літаратурнае беларускае слова, асабліва пашыранае ў паўночных гаворках.
Манту́лікі — у гаворках Гомельшчыны слова манту́лік азначае 'сырнік'. У цэлым, мантулы ў беларускіх гаворках гэта 'ласункі, прысмакі'. На суседняй Браншчыне зафіксаваны дзеяслоў манту́ліцца — 'любіць смачнае, ласавацца'.
Мурлы́чка — 'піўнушка'. У Слоўніку смаленскіх гаворак слова зафіксавана са значэннем 'бруднае, непрыбранае памяшканне': «У мяне хата, как мурлычка кыкая…». Каментатары ж пацвярджаюць тлумачэнне, якое дала аўтарка відэа, удакладняючы, што мурлычкай можа быць любая ўстанова, дзе наліваюць алкаголь і нават месца, дзе «баця з мужыкамі бухае», напрыклад, гараж. У беларускіх слоўніках слова не выяўлена.
Мы́тка — на Магілёўшчыне слова азначае 'анучку для мыцця посуду', а таксама 'ілжывую, хітрую жанчыну'.
Н
Нады́сь / надо́йся — 'нядаўна, на днях'. Цалкам адпавядае ўжыванню ў беларускіх гаворках. На Гомельшчыне слова нады́сь можа таксама азначаць 'цяпер', а надо́ясь — 'ўчора'.
Намулява́ць (у выразе «намуляваць грыбы») — 'намазаць/нафарбаваць губы'. Відавочная варыяцыя беларускага літаратурнага намалява́ць.
Неўкавы́рная — пашыранае па ўсёй Беларусі слова, якое характарызуе чалавека як упартага, непаслухмянага і капрызнага.
Нецялёпаны — слова ўтворана, відавочна, ад беларускага літаратурнага целяпе́нь, якім называюць 'нязграбнага, нехлямяжага чалавека'. Гэтае слова ўтварылася ад гукапераймальнага кораня «цялеп/цялёп», што перадае гук падзення.
Ні ча́пай — варыянт беларускага не чапай 'не бяры, не дакранайся'.
Ніха́й — дыялектны варыянт беларускай часціцы няха́й ('хай'). Форма ніха́й зафіксаваная ў гаворках усходняй Беларусі, на Магілёўшчыне і Мсціслаўшчыне.
П
Падсо́бка — у каментарах значэнне не раскрылі. Хоць гэтае слова можа быць зразумета ў агульнаўжывальным значэнні 'падсобнае памяшканне', гэта выглядае пазбаўленым логікі. У слоўніку Я. Станкевіча падсо́ба і паманшальнае падсо́бка фіксуюцца са значэннем 'дапамога'. На Гомельшчыне выраз «у падсо́бку» азначае 'ў дапамогу'. Гэтыя словы паходзяць ад цалкам літаратурнага падсо́біць — 'трохі дапамагчы'.
Палёгаць — у каментарах патлумачана як 'паспрабаваць на вагу', з прыкладам «палёгай, якая сумка цяжкая». У гаворках суседняй Магілёўшчыны палёгаць азначае тое ж самае — 'прыблізна ўзважыць, узяўшы рукамі'.
Парткі́ — хоць у беларускай літаратурнай мове нарматыўнай формай з'яўляецца по́рткі 'штаны', варыянт з націскам на другі склад — парткі́ — шырока пашыраны ў жывым маўленні па ўсёй Беларусі. Тая ж форма з націскам на апошні склад (портки́) вядомая і ў рускай мове.
Пасекла — 'падрабніла'. Гэтае значэнне цалкам адпавядае аднаму са значэнняў літаратурнага беларускага дзеяслова пасячы́ — 'рассячы на кавалкі, падрабніць што-небудзь'.
Пача́палі (почапали домой) — у каментарах ужыта ў значэнні 'пайшлі', часта з адценнем 'павольна, не спяшаючыся'. Дзеяслоў пача́паць ('пайсці павольна, з цяжкасцю') зафіксаваны ў беларускіх дыялектных слоўніках, у прыватнасці на Мсціслаўшчыне і Мазыршчыне. Адначасова слова прысутнічае і ў рускай размоўнай мове са значэннем 'пайсці, адправіцца куды-небудзь'.
Пешахо́днік — з кантэксту зразумела, што гэта 'пешаходны пераход'. Каментатар адзначыў, што слова «даволі сучаснае» і выклікае непаразуменне ў жыхароў іншых рэгіёнаў. Гэта арыгінальнае мясцовае ўтварэнне, якога няма ні ў рускай, ні ў беларускай мове. Але яно лагічна ўпісваецца ў сістэму беларускай мовы, дзе існуе слова хо́днік ('тратуар'), якога няма ў рускай літаратурнай мове.
Пра́сла — 'агароджа'. Слова існуе як у беларускай літаратурнай мове, дзе азначае ‘секцыю, частку плота або агароджы паміж двума слупамі’, так і ў дыялектах рускай мовы.
Пратарківаць — у трэдзе не патлумачана, але абласныя слоўнікі тлумачаць яго яго як ‘пратыкаць’.
Пры́талка — звычанае рускае слова, якое азначае 'перакладзіну паміж вушакамі над дзвярамі'. Слова зафіксавана ў беларускіх дыялектных слоўніках, але літаратурным адпаведнікам з’яўляецца — вяршні́к.
Пу́нька — 'загон для свіней'. У беларускай літаратурнай мове пу́нька — гэта памяншальная форма ад пу́ня, якое азначае 'будынак для захоўвання сена, адрына'.
Р
Рага́ты — у трэдзе слова суправаджалася эмодзі, якое ўказвае на яго значэнне 'тралейбус'. Відаць, арыгінальнае мясцовае ўтварэнне.
Рэ́лі — 'арэлі'. Відавочная сувязь з беларускім літаратурным словам. У форме рэлі слова сустракаецца ў гаворках усходняй Беларусі, у прыватнасці на Магілёўшчыне і Віцебшчыне.
С
Са́жылка — шырока распаўсюджаная ў беларускіх гаворках форма літаратурнага слова са́жалка, якое азначае 'штучны вадаём' або 'садок для рыбы'.
Сараква́ша — у беларускай мове (таксама сыраква́ша) гэтым словам абазначаюць ’густое кіслае малако’.
Се́нцы / се́ні — у каментарах патлумачана як 'памяшканне перад уваходам у хату'. Слова неўнікальнае, яно ёсць як у літаратурнай беларускай мове, так і ў рускай.
Сі́вы — 'бландын'. Слова ўвогуле агульнаславянскае, але ў рускай мове цяпер хутчэй кніжнае, а ў беларускай мове асноўнае для абазначэння белых, серабрыстых валасоў.
Ска́бка — літаратурнае беларускае слова, якое азначае 'стрэмка'.
Скарада́ — 'зануда'. У беларускіх дыялектах слова скарада́ (або ска́радзь, скрэ́нда) мае значэнне 'жмінда, скнара'.
Скі́бка — беларускае літаратурнае слова, якое азначае 'тонкі адрэзаны кавалак хлеба'.
Скры́нка — беларускае літаратурнае слова, якое азначае 'ёмістасць, звычайна чатырохвугольнай формы, для захоўвання чаго-небудзь'. У рускай мове слова, зафіксаванае ў слоўніках, але выйшла ў разрад састарэлых.
Стадо́лішча — слова, відавочна, утворана ад беларускага стадо́ла ('вялікі хлеў, канюшня'). Згодна з беларускім словаўтварэннем, такая форма слова можна абазначаць месца, дзе знаходдзіцца ці знаходзілася стадола (параўнайце з замак — замшчышча). Назва Стадо́лішча сустракаецца як тапонім у Віцебскай і Магілёўскай абласцях Беларусі.
Стрыка́цца — у беларускай мове стрыкаецца крапіва, апякаючы скуру, а таксама ў пераносным значэнні стрыкацца можа азначаць 'гаварыць колкасці камусьці'.
Сцірашка — 'ласцік'. У Беларусі гэты школьны прадмет часцей за ўсё называюць сцё́рка або сці́рка.
Судачок — 'кантэйнер (для ежы)'. Памяншальнае ад агульнага для беларускай і рускай мовы слова судок, невялікай пасудзіны для страў і подлівак.
Су́караткі — у беларускай мове словам су́каратка называецца 'скручанае месца ніткі, вяроўкі'.
Сёння — звычайнае беларускае слова, якое азначае 'ў гэты дзень’.
Сёрбаць — беларускае літаратурнае слова, якое азначае 'есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы'.
Т
Таўка́чык — у беларускай мове так называецца кароткая прылада з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-небудзь.
То́ркаць — у беларускай мове слова азначае 'таўхаць кароткімі штуршкамі', 'тузаць за лейцы, прымушаючы каня ісці'. Слова з падобнымі значэннямі можна сустрэць і ў слоўніках рускай мовы, але з рознымі паметамі.
То́рнуць — ‘уваткнуць вілку ў разетку’. Беларускае слова, вядомае на большай частцы Беларусі са значэннем ’штурхнуць, піхнуць, ткнуць’.
Тра́піла — ‘пашчасціла, пашанцавала’. Беларускае слова тра́піць са значэннем 'дасягнуць чаго‑небудзь, паразіць якую‑чаго‑небудзь цэль'.
Тро́шкі — беларускае слова са значэнням ‘нямнога, крышку, ледзь-ледзь’.
Ту́йбень — у форме ту́ебень слова пашырана на Магілёўшчыне і Мсціслаўшчыне са значэннямі 'дурань, гультай, дармаед'. Магчыма, яно таксама звязнае са словам сту́ібень 'дурань, нязграбны чалавек', але дакладнае паходжанне слова няяснае.
Турлы́ — паводле Слоўніка смаленскіх гаворак слова мае значэнні 'глуш, неабжытае, аддаленае месца'. Прыводзіцца таксама сінонім тру́нда. У беларускіх слоўніках такое значэнне не зафіксавана. Слова турлы і блізкія формы сустракаюцца толькі як гукаперайманне буркавання галубоў.
У
Уру́хацца — 'улезці, завязнуць'. У гаворках Смаленшчыны і Браншчыны дзеяслоў врю́хаться ўжываецца ў значэннях ’сесці, легчы куды-небудзь; улезці’, а таксама пераносна — ’закахацца без памяці’. У беларускай народнай лексіцы уру́хацца таксама вядомае ў значэнні ’закахацца’.
Х
Халтыма́ / халтама́ / халда́ — у каментарах гэтае слова і яго варыянты апісваюць розныя аспекты неахайнасці і нязграбнасці. Яго ўжывалі ў дачыненні да нерасчасанага дзіцяці («як халтыма ходзіш»), вельмі актыўнага, шумнага дзіцяці, ці рассеянай, неахайнай жанчыны. Слова халтама́ зафіксавана ў дыялектных слоўніках паўночнай Беларусі, у значэннях 'неакуратная, неахайная жанчына', 'гультай', а таксама 'пляткарка'. Слова халда́ мае падобныя значэнні: 'неахайная, грубая жанчына'.
Хату́лі / хату́ль — 'рэчы, пажыткі'. «Хатулі сабрала?». Каментатары адзначалі беларускае паходжанне слова і яго пашыранасць нават за межамі рэгіёна. У беларускай літаратурнай мове хату́ль — гэта 'вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку ці посцілку, які носяць за плячыма'.
Хмы́знік — беларускае дыялектнае слова, якое сустракаецца на Магілёўшчыне і Віцебшчыне, варыянт літаратурнага хмызня́к, якое азначае 'зараснікі кустоўя, дробны лес'.
Хру́лі — 'раскіданыя рэчы'. Слова не мае прамых адпаведнікаў у беларускіх слоўніках. Але ў беларускіх дыялектах зафіксаваны цэлы шэраг падобных формаў (хруль, хрулі, хруля), аднак зусім з іншымі значэннямі. Пры гэтым у Слоўніку смаленскіх гаворак словы хруллі або хрулі таксама адстутнічаюць. Затое там зафіксаваныя блізкія па гучанні і значэнні адзінкі, напрыклад хру́ны, хруннё — ‘рэчы’, якія вядомыя нават са слоўніка Даля, але не засведчаныя ў беларускай мове.
Комментаторы уточняли, что хрули — это тоже самое, что транты и пляхотки. Слово пляхотка хорошо известно в говорах Могилевщины и Брянщины, где им называют 'ветошь, тряпки' и 'пеленки'. Слово же трант-общеупотребительное в русском языке С примерно тем же значением.
Ц
Ціка́ць — форма беларускага цяка́ць ‘хутка сыходзіць, збягаць’.
Цубы́лкі / цурбы́лкі / цурбэ́лкі / цы́блы (і іншыя варыянты) — у каментарах разгарнулася цэлая дыскусія вакол значэнняў гэтага гнязда слоў. Розныя формы маюць розныя, хоць часам і блізкія, значэнні ў залежнасці ад мясцовасці і нават сям'і. Цубы́лкі ў смаленчукоў часцей за ўсё абазначалі 'сцёблы раслін', 'бацвінне, пазбаўленае лісця' (напрыклад, бульбянік), у некаторых — 'цвёрдыя пражылкі ў капусным лісце'.
Все эти слова происходят от общего корня цыб -, который связан с понятием чего-то длинного, тонкого, похожего на палку или ногу. Когда-то этому корню и производным словам была посвящёна целая статья в «Нашей Ніве». В литературном белорусском языке есть слово цыбук ('стебель'), а в диалектах — целый ряд производных: цыба ('длинная нога'), цыбаты ('длинноногий'), цыбоўе ('стебли растений без листьев').
Цуке́рка — у каментарах патлумачылі значэнне гэтага беларускага слова, якое азначае салодкі кандытарскі выраб, прамым перакладам на рускую мову.
Цю́пкі — 'батон у малацэ з цукрам'. У беларусаў цю́пка гэта ‘ежа з квасу або малака і накрышаных кусочкаў хлеба, скарынак’.
Цюра́ (напісана тюря) — апісана аналагічна з цюпкамі. У беларусаў цура́ ці цюра́ — гэта традыцыйная страва з пакрышанага ў квас або ваду хлеба з соллю і цыбуляй.
Цэлкаву́ха — у гаворках Магілёўшчыны так называюць яечню.
Ч
Чапо́к — 'замок, запор' з прыкладам «закрыцца на чапок». Слова пашырана ва ўсходніх беларускіх дыялектах і азначае розныя віды простых запораў: 'крук, зашчапку', 'прабой у клямцы'. У старабеларускай мове слова чепо́къ магло азначаць таксама ланцужок.
Чаро́пачка — 'кантэйнер'. Выглядае як перанясенне гістарычнага значэння на сучасную з’яву. У беларускіх слоўніках слова добра зафіксаванае, але з традыцыйнымі значэннямі: чаропачка — гэта памяншальная форма ад чаропка і азначае невялікую гліняную пасудзіну, напрыклад, міску, кубак або маленькі гаршчок.
Чкацца — 'бадзяцца, сноўдацца па вуліцы без справы'. У каментарах адзначалася, што слова пашырана і ў іншых рэгіёнах, а не з'яўляецца выключна смаленскім. Верагодна, гэта мясцовы фанетычны варыянт вядомага ў беларускіх гаворках дзеяслова ні́каць / ні́чкаць са значэннямі 'сланяцца па кутках, хадзіць без мэты' і 'сноўдацца без справы', якія цалкам супадаюць са значэннем смаленскага слова.
Чува́й — 'чолка'. У беларускіх літаратурных і дыялектных слоўніках слова не зафіксавана.
Чы́сленнік — 'каляндар'. Дыялектная назва каляндара, распаўсюджаная ў гаворках Віцебшчыны і Магілёўшчыны.
Ш
Шапо́ртацца — зваротная форма ад беларускага дзеяслова шапо́ртаць — 'ствараць шорах, шоргат, капацца, шукаць, перабіраючы рэчы'. Слова з'яўляецца гукапераймальным, яно ўтварылася для перадачы гукаў шастання і шораху — шапор-шапор.
Шаро́хацца — зваротная форма ад беларускага дзеяслова шаро́хаць — 'варушыць, выграбаць што-небудзь', 'штурхаць, тузаць каго-небудзь'.
Шканды́баць — беларускае слова, якое азначае ‘накульгваючы, ісці’.
Шлунь (у выразе «не трапі мае шлунь») — у каментарах даецца пераклад 'не нервуй мяне'. У Слоўніку смаленскіх гаворак зафіксаванае словае шлу́ння, якое азначае 'вантробы'. То ж сама значэнне слова шлу́нне мае і ў беларускіх гаворках: «Так выцяў, што й шлуньне палёзла».
Шлы́ндаць — беларускае слова, якое азначае ‘бадзяцца, швэндацца ўзад і ўперад, з месца на месца без мэты, без пэўнага занятку’.
Шушла́йка — ‘маленькая машына’. Відаць, сучасны наватвор.
Ю
Ю́шка — у беларускай мове слова мае адразу некалькі значэнняў: ‘металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра’, ‘страва са свежай рыбы з прыправамі’, ‘поліўка’ ці проста ‘жыжка ва ўсякай страве’.
Я
Ямшчына — у Слоўніку смаленскіх гаворак слова тлумачыцца як месца, дзе жылі ямшчыкі. У беларускіх слоўніках слова не зафіксаванае.
-
«Жыве!» или «Жыве вечна!»? Как правильно? Вокруг этого вопроса разгорелась горячая дискуссия
-
В Польше выпустили учебник для изучения белорусского языка как иностранного. Он подойдет и для самообучения
-
Клункі, афэлак, расхрыстаны. Белорусы делятся меткими белорусскими словами, которые они используют в русском языке
Комментарии
Пасля першых пар яе здзіўленне: дык гэта амаль тое як у нашай вёсцы гавораць!