Беларуская мова11

Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так

Беларусам не трэба бяздумна капіраваць геаграфічныя назвы з рускай. Мова мае права кіравацца ўласнымі нормамі, а не пераймаць чужародныя спалучэнні літар. Да таго ж з русіфікаванымі назвамі ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне, задаецца ў Фэйсбуку пытаннем паэтка Наста Кудасава.

«У чарговы раз задумалася, як правільна перакладаць на беларускую імёны ўласныя, дапусцім, назвы гарадоў і рэчак. Калі ў арыгінале ў мяне стаіць рака ЛюкмЫ (так яна называецца па-удмурцку і працякае акурат ва Удмурціі), а па-руску яна называецца Лéкма, то ці абавязаная я кіравацца рускім варыянтам? Я пакінула Люкмы, не бачу нагоды браць у памагатыя мову-пасярэдніка. Але магчыма, я памыляюся і ёсць нейкія ўніверсальныя міжнародныя нормы, якія абавязваюць выкарыстоўваць рускі варыянт? Гэта не іронія, я сапраўды не ведаю, мне цікава», — піша Наста.

Яна прыводзіць прыклад з Шупашкарам — сталіцай Чувашыі.

«Я не люблю слова «Чэбаксары», бо гэта проста руская транскрыпцыя чувашскага слова, між іншым, старажытнага і вельмі прыгожага, як па мне. Да таго ж, чувашская — дзяржаўная мова гэтай краіны, хіба не ёй трэба найперш кіравацца, гаворачы пра Чувашыю? Ладна, мо для рускага чалавека такая артыкуляцыя больш зручная.

Але хіба арганічна, хіба зручна гучыць «Чабаксары» па-беларуску? Ну зусім жа не. Хіба Шупашкар не больш мілагучны? І скланяецца нармальна, і фанетычна прыймальны для беларускага маўлення. Тое ж самае з Іжкарам.

Але вось зноў чытаю сёння ў навінах, што «у Чабаксарах двое маладых людзей зламалі літару Z». Або «у Іжэўску спалілі ваенкамат». І ўсё гэта, як правіла, паважаныя беларускія выданні пішуць», — абураецца Наста.

Але справа, зазначае Кудасава, не толькі ў мілагучнасці.

«Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі», — дадае яна.

Кожная мова мае права кіравацца ўласнымі нормамі. «Хіба наша мова не можа жыць акурат паводле ўласных нормаў? А не капіраваць бяздумна з рускай абсалютна чужародныя нам спалучэнні літар?» — задае пытанне Наста.

Яна прыводзіць у прыклад нядаўняе галасаванне па перайменаванні кіеўскіх вуліц.

«Вуліцу Іжэўскую перайменавалі ў Іжкарскую. Ну проста з языка знялі, што называецца))) Значыць, можна, калі захацець. Варта быць больш уважлівымі да іншых народаў, калі мы плануем жыць у іншым свеце з іншай палітычнай мапай, праўда ж? Можна пачаць з такіх простых рэчаў. Іжкар, Шупашкар, Петраской…» — піша паэтка.

Комментарии1

  • читатель
    25.07.2022
    Мысль начать с чего то простого безусловно это абсолютно верно. Но с переводом существующих  названий, имен и т.д все не так работает. Существует  такая вещь как официально зарегистрированное название в документах! И это название чебоксары. Поэтому заниматься переводами это нарушения  общих международных  норм. Названия, имена собственные не переводятся! Вот когда чуваши протолкнут свой Шупашкар официально в реестр вот тогда его и будут так называть, а пока увы чебоксары. Я хоть и  не люблю россию но тут все логично и понятно. Колониальность тут не причем, просто вырабатанные годами правила, иначе будет бардак если каждый  будет один и тот же город по разному  называть

Певца из «Марафона единства» осудили за политику — припомнили комментарии 2020 года. Защищать в суд его ходили сестры Груздевы16

Певца из «Марафона единства» осудили за политику — припомнили комментарии 2020 года. Защищать в суд его ходили сестры Груздевы

Все новости →
Все новости

Тихановская приветствовала введение Зеленским санкций против Лукашенко3

Белорус сделал винтажный ремонт в 178‑летней квартире в стиле «бабушатник» и делает на ней бизнес. Посмотрите, как получилось7

Зеленский ввел санкции против Лукашенко33

Власти Швеции считают Россию главной угрозой

Ночью температура опускалась до минус 28°С

Школьник испугался, что в Беларусь прилетят дроны, и отдал курьеру $30 000. А тот спрятал деньги в подштанники2

В Беларуси покажут российскую киноагитку — снимали в Крыму, Донецке и Мариуполе14

Одиннадцатиклассник минской школы покончил жизнь самоубийством4

Семь тысяч евро на нужды семьи Павла Северинца собрали за считанные часы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Певца из «Марафона единства» осудили за политику — припомнили комментарии 2020 года. Защищать в суд его ходили сестры Груздевы16

Певца из «Марафона единства» осудили за политику — припомнили комментарии 2020 года. Защищать в суд его ходили сестры Груздевы

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць