Памаліся лепш. Ты ўжо збіты лётчык. Твае меркаванне не мае вагі, на жаль.
Jan Jansen
18.02.2026
Відаць нездарма яго ганьбілі
Эххх
18.02.2026
До тех пор пока беларусы будут ставить Статкевича на 4ое(!) место и ждать вожделенной халявы от таких же халявщиков, все так и будет продолжаться. И поделом!
Кого-то напоминает...
18.02.2026
Любить, любить, любить...
Аххаха
18.02.2026
> На жаль, я мяркую, большасць з таго, што робіць Пазняк, ён робіць без любові.
Пруф: траст мі бро!
Выбраў
18.02.2026
Мамку замест таты.
Здрада
18.02.2026
А калісьці быў разам з Пазняком.
М
18.02.2026
Здрада, калі гэта было? Калі МФ адкалоўся ад БНФ , - гэта 1997 год. У свой час у 00-10-я прыхільнікі З.П. вядро памыяў вылілі на Севярынца, Дашкевіча і іншых маладафронтаўцаў. Аргумэнтацыя была такая ж - гранты, нічога ня робяць, імітацыя дзейнасьці, адсутнасьць інтэлекту (пытаньне аб інтэлекце тых хто пісаў гэта, рытарычнае).
Янка
18.02.2026
Здрада, гэта Пазняк быў побач ў Дашкевічам. Але з часам Пазняк канчаткова трапіў у палон свайго самамеркавання, фанаберыстасці і недамоваздольнасці, а Дашкевіч пайшоў наперад.
Памераем узроўні інтэлекту
18.02.2026
М, не памятаю такога, каб Пазьняк пісаў пра адсутнасць у іх інтэлекту (дайце спасылку ў доказ вашых словаў, інакш буду лічыць вашы словы нагаворам і хлуснёй).
Але калі ўжо казаць наконт інтэлекта, то кожны абірае ў лідары таго, хто інтэлектуальна вышэй за яго, каб раўняцца на чалавека, які разумнейшы за яго. Дашкевіч абраў... Ціханоўскую. Значыць, атрымліваецца, што яна разумнейшая за Дашкевіча, стаіць на больш высокай ступені духоўнага і інтэлектуальнага развіцця, чым ён.
нязгода
18.02.2026
Памераем узроўні інтэлекту , па-мойму, Зміцер не будаваў нейкую іерархію, а проста аддаў належнае Ціханоўскай.
М
18.02.2026
Памераем узроўні інтэлекту , дзе я пісаў пра з.п., вы ўважліва чытайце, а не падгарайце
ЧИТАЙТЕ ПЕРВОИСТОЧНИКИ, ДОБАВЛЯЙТЕСЬ В БОТОСЕТКУ
18.02.2026
"не памятаю такога"
А помните как он отговаривал от протестов летом 2020ого?
А как потом говорил что это он людей протестовать вывел?))
А как взял у политзаключенной интервью и всё интервью пытался вывести на гнобление тихановской?
А может читали его и помните как он писал что лукашенко защитник беларуской государственности от имперской москвы и гибридный союзник Украины?
Зашквар
18.02.2026
нязгода, паставіць Ціханоўскую вышэй за Пазьняка гэта цырк на дроце і зашквар. "Дашкевіч расставіў палітыкаў па ступені іх уплыву на гісторыю Беларусі". Калі ў Ціханоўскай і быў нейкі ўплыў на гісторыю Беларусі, то толькі адмоўны, разбуральны. Ставіць на першае месца разбуральніка гэта зашквар.
Бартош
18.02.2026
Пазьняка ставиць на другое месца? Пазьняк стварыў сучасную Беларусь. У 90х ніякі "народ" не удзельнічаў у руху незалежнасці. Менавіта Пазняк з адзінадумцамі , якіх ён гуртаваў неяк падманулі і угаварылі камуністаў прагаласаваць за незалежнасць. А народ тады быў неагранізаваны з мякінай у галаве - "за незалежнасць у саставе Расіі". Таму Пазняк - першае месца. Статкевіч - другое, за паслядоўную асабістую ахвярнасць. Ціханоўская з Ціханоўскім (ім разам) трэцяе за тое што разбудзілі народ у 20 годзе, за тое што арганізавала палітычнае прадстаўніцтва у выгнанні. Далей могуць іншыя. Але Бабарыку, Калеснікаву нельга уключаць у рэйтынг бо гэта шкодныя персанажы
адкрытыя вочы
18.02.2026
Бартош, Пазняк скарыстаўся акном магчымасцяў, якое адчынілася ў 90-м годзе. Ён не ваяваў за незалежнасць, не быў нейкім лясным братам і не бараніў Беларускі тэлецентр. Гэта летувісы і латыші змагаліся і гінулі ў баях з вільнюскім і рыжскім амапам, чым здабылі незалежнасць не толькі для сябе, але і для ўсіх краін СНД. Не будзь Пазняка, то на яго месцы быў бы іншы, напрыклад, Навумчык.
Пытаннечка
18.02.2026
адкрытыя вочы , а дзе быў ты?
Перамога інтэлекта над камуністычным балотам
18.02.2026
адкрытыя вочы , Пазьняк перамог камуністаў інтэлектам. Таму неабходнасці ў тым, што вы панапісвалі, не ўзнікла. Пытанне абароны Незалежнасці каманда Пазьняка вырашыла ў Доме Урада, пры падтрымцы людзей на Плошчы.
убогаму
18.02.2026
Интересно, ты пра што? У Бібліі сказана, што санузел пачысціць смертны грэх?
нарэшце
18.02.2026
разумны чалавек добра сфармулявау тое, што заусёды адчувалася
Параўнаем вынікі дзейнасці
18.02.2026
Зянон Пазьняк вядомы тым, што прывёў Беларусь да Незалежнасці, сабраў каманду спецыялістаў, якая распрацавала заканадаўства Незалежнай Беларусі. А якія дасягненні ў Змітра Дашкевіча? Справакаваў крыжалом у Курапатах? І ўсё? Што яшчэ?
удзячныя нашчадкі
18.02.2026
Параўнаем вынікі дзейнасці , у незалежнай Беларусі абавязкова будзе гістарычны помнік З. С. Пазьняку.
Менскія
18.02.2026
Параўнаем вынікі дзейнасці , кухні ды мэблю рабіу́..."Цэсляры"
Толькі і у́сяго
18.02.2026
Гэта меркаванні Дашкевіча
Артыкул, на які пакрыўдзіўся Дашкевіч
18.02.2026
Зянон ПАЗЬНЯК: “КІНА НЯ БУДЗЕ”
Пасьля таго як раскалолі Народны Фронт (1999 г.) Захад сваімі грантамі, халявай, палітычным ідыятызмам, гансвікам, спадаром Мілінкевічам сапсаваў тут цэлае пакаленьне беларускай моладзі. Рэжым рэжымам, але Захад сыграў сваю мэтадалагічную ролю.
Ня тое што палітычныя, але нават простыя жыцьцёвыя дзеяньні ператварыліся ў кінаспэктакль. Віртуальная ілюзія ўспрымаецца, як рэальнасьць, а рэальнае жыцьцё, як другасная карціна. Гэта, між іншым, хвароба цывілізацыі. На Захадзе я спрэс бачу моладзь і “дзетак тэлевізара”, што існуюць (паводзяць сябе) у тэлевізійных вобразах з фальшывымі штучнымі тэлеманерамі. У Іраку і Аўганістане бывала ў час бою амэрыканскія салдаты-маладзёны пачыналі здымаць адзін аднаго на відэа, што прыводзіла да ахвяр, бо вайна не кіно.
У Беларусі даўно плодзіцца такая самая імітацыя ў пакаленьні, апрацованым заходнімі палітычнымі прымітывамі. Вось апошні прыклад (дзеля чаго і пішацца гэтая рэпліка). Зьявілася людзкая ініцыятыва і простая задача (у традыцыі Народнага Мэмарыяла): змайстраваць некалькі вялікіх драўляных крыжоў і паставіць іх на ўскраіне Курапатаў (з боку Цны) наўзбоч “дарогі сьмерці”, па якой людзей завозілі на расстрэл, як помнік і напамін аб жудасных справах жудаснага часу. У гэтым рухомая сутнасьць вечнага Народнага Мэмарыяла Курапаты.
За справу шчыра ўзялася моладзь (З катэгорыі так званых “дзяцей Мілінкевіча”). Што было трэба, каб абавязкова зрабіць справу? Першае: ведаць, што існуе антыбеларуская ўлада і акупацыйная палітыка гэтай васальнай ўлады, варожая існаваньню Курапатаў. Другое: робячы справу, трэба запабегчы ўмяшальніцтву ўлады і ўсім магчымым парушэньням закона з боку ўлады, агрэсіі і рэпрэсіяў з боку міліцыі. Трэцяе: выканаць задачу з улікам абставінаў.
Вынік: задача нявыкананая, справа правалена, бо ўсё рабілася наадварот.
Менавіта. Чамусьці было паведамлена ўсяму сьвету хто, што і дзе будзе рабіць (гэта ж так важна “рабільшчыкам”). У Сеціве заранёў былі зьмешчаны здымкі майстэрні — месца, дзе ўсё робіцца, з указаньнем чыя гэта майстэрня, паказаныя фатаграфіі драўляных нарыхтовак, пададзена інтэрв’ю з “рабільшчыкамі” і г. д.
Назаўтра рэжымныя функцыянеры спыняюць машыну і забіраюць усю працу. У майстэрню прысылаюць АБЭЗ. І вось тады накручваецца вялікі відэафільм (”стрым”) з героямі правальшчыкамі ў цэнтры, з дыялогамі і маналогамі іхняга “змаганьня” супраць праверкі АБЭЗ і г. д. Прытым ідзе адкрытая трансьляцыя (які размах) гэтага маразму на адпаведным такога ж ўзроўню інтэрнэт-партале.
Не хачу ўжо тут рабіць ніякіх ацэнак непадкантрольным нам зьявам. Зазначу толькі, што паміж кіно і рэальнай разумнай працай разумных людзей на карысьць Бацькаўшчыны — “дыстанцыя вялізнага памеру”.
У Народным Мэмарыяле Курапаты беларускімі людзмі, ўсім грамадзтвам зроблена велізарная праца ўсіх пакаленьняў. Для маладых з нашага боку тут была і ёсьць толькі адна ўмова (якая дае вынік): вучыцца, працаваць і кіна ня будзе. Рэальных вынікаў у жыцьці можна дамагчыся толькі ў рэальным жыцьці.
30 чэрвень 2018 г. Зянон Пазьняк
Помнім усё
18.02.2026
Артыкул, на які пакрыўдзіўся Дашкевіч , пасля гэтай самапіяр-акцыі Дашкевіча лукашыстамі былі знішчаныя не толькі яго некалькі крыжоў, але і тыя крыжы ў Курапатах, якія таемна, гадамі, без самапіяру, ставілі іншыя людзі. У тым ліку вялікія металічныя крыжы, якія проста так нагой не саб'еш і не зламаеш. Тыя, на якія людзі самі збіралі грошы, выраблялі, усталёўвалі таемна ад рэжыму. Металічныя крыжы былі пастаўленыя па перыметры Курапатаў, як ахоўны перыметр мемарыялу, каб захаваць яго цэласнасць ад розных будаўнічых работ, якія перыядычна пачыналі лукашысты блізу Курапатаў.
Такія металічныя крыжы, забетаніраваныя ў зямлю, можна было знесці толькі ужываючы спецтэхніку.
А для ўжывання спецтэхнікі патрэбная нагода ... І Дашкевіч гэтую нагоду стварыў... Выпадкова ці не выпадкова?
адкрытыя вочы
18.02.2026
Артыкул, на які пакрыўдзіўся Дашкевіч , Менавіта агрэсіўная і ваяўнічая рыторыка Пазняка дала ўсе падставы і нагоды зрабіць адмоўны вобраз беларускамоўнага і беларускацэнтрычнага беларуса. Дзякуючы Пазняку ўсіх беларускамоўных пачалі называць "бэнээфаўцамі" з негатыўным падтэкстам. Ён адвярнуў ад мовы мільёны беларусаў, зрабіўшы беларускую мову, мовай агрэсіі, варожасці і непрымірымасці. Дзякуючы Пазняку, які хутка збег на Брайтан, ўсе застаўшыеся беларускамоўныя палітыкі пачалі асысаявацца з БНФ, хаця ніякага дачынення да яго не мелі. Паламаныя крыжы ў Курапатах нішто ў параўнанні з тым, якую мядзведжую паслугу зрабіў для мовы і яе развіцця Пазняк. Людзі добра памятаюць тыя часы, калі пачуўшы мову на цябе вешалі ярлык бэнээфаўца і ставіліся да цябе або с пагардай, або с насмешкай, або с варожасцю. І па сёння Пазняк не адмовіўся ад свайго жыццёвага крэда. Дзякуй богу ў Беларусі з'явілася новая хваля беларускіх палітыкаў, якія пачалі данасіць на мове канструктыў і рацыяналізм, чым спрыяюць адрадждэнню мовы і культуры.
Back-seat driver
18.02.2026
Артыкул, на які пакрыўдзіўся Дашкевіч , Дык чаму Пазняку было не прыехаць і не зрабіць, як трэба?
Чытаем уважліва
18.02.2026
адкрытыя вочы, Пазьняк заўсёды жорстка выказваецца, калі чалавек робіць фігню, шкоду. Каб спыніць шкоду. І правільна робіць. У сваім артыкуле ён даў рэкамендацыі: ЯК трэба рабіць. І пакрытыкаваў, і прапанаваў: як трэба рабіць разумна.
Азаронкаўская прапаганда стварыла адмоўны вобраз Пазьняка
18.02.2026
адкрытыя вочы, адмоўны вобраз з беларускамоўнага і беларускацэнтрычнага беларуса, і з беларускамоўных з негатыўным падтэкстам стварыла прарасейская прапаганда: Азаронак старэйшы і яму падобныя. Чые наратывы зараз амаль даслоўна паўтараеце ў сваім допісе.
Азаронкаўская прапаганда стварыла адмоўны вобраз Пазьняка
18.02.2026
адкрытыя вочы, такую ж саму прапаганду вёў Крэмль і супраць украінскіх нацыянальных сіл, навешваючы ім ярлыкі "фашыстаў-бандэраўцаў". З такімі прапагандыстамі ўкраінцы ўжо, дзякуй Богу, разабраліся.
Аххаха
18.02.2026
адкрытыя вочы, бач, які Зянон тытан: лукашэнка з пынькай ад расейшчыны народзец аж за 30 год не адвярнулі, а Пазняк ад беларушчыны - у момант!
.
18.02.2026
А Пазьняк ніколі не робіць "фігню, шкоду"?
Помнім усё
18.02.2026
Back-seat driver, таму што не трэба было тое рабіць у той форме, у якой рабіў Дашкевіч. Людзі Пазьняка гадамі рабілі як трэба: усталявалі сотні драўляных крыжоў, мемарыяльныя камяні, Мемарыяльная крыжы з надпісамі ў гонар кожнай групы расстраляных беларусаў: навукоўцаў, пісьменнікаў і гэтак далей, усталявалі металічныя крыжы па перыметры мемарыяла, дабіліся, каб улады праклалі дарожкі, і каб тэрыторыя была чыстая ад буралому і гэтак далей.
Дашкевічу трэба было прыслухацца да парадаў старэйшых, тых, хто заснаваў і падтрымлівае Мемарыял Курапаты. Але ён чамусьці вырашыў, што ён"самы разумны", нікога не паслухаўся і давай "кіно здымаць" пра сябе. Гэта што? Гонар? Гардыня?
Back-seat driver
18.02.2026
Помнім усё , Тое ж пытанне застаецца. І далёка не толькі ў дачыненні да гэтага выпадку з Курапатамі.
результат
18.02.2026
Помнім усё ,до беларусов уже дошло что сегодняшняя ситуация это прямой результат действий Позняка и компании его подельников. Это результат его бестолковых действий и рекомендаций. Лукашенко (деревенщина) переиграл в итоге его и его сторонников интеллектом! Нигде. в бывших советских республиках не было такого позора. Удивительная наглость, что его сторонники не признают ошибок, и опять пытаются протолкнуть его бессмысленные рецепты, которые постоянно проваливались на протяжении более 30 лет. У него и его команды просто нет интеллекта придумать хоть что то новое.
Беларуская Вызвольная Армія
18.02.2026
результат, спецыяльна для цябе прыдумалі "што-та новае" - полк Каліноўскага. Ты ў яго ўступіў? Таварышаў сваіх прывёў у полк? Каб ён вырас да Беларускай Вызвольнай Арміі? Не. Бо ты с.ыкун. Так што сядзі і маўчы ўжо. (Нават на беларускую мову ты не перайшоў за 35 гадоў незалежнасці Беларусі, каб хоць нечым адрозніваца ад маскаля.)
Урокі гісторыі
18.02.2026
результат, у Лукашэнкі куратары ў ФСБ. Лукашэнка не сваім "інтэлектам" перагуляў Пазьняка. А з дапамогай крамлёўскіх таварышаў. Ад імпічмента хто прыляцеў з Масквы ратаваць Лукашэнку? Назаві прозвішчы.
Пытанне
18.02.2026
результат, гэта ж якія такія "рэкамендацыі Пазьняка" ты выконваў? Напішы па пунктах.
Ладзiк
18.02.2026
Больш iдыёцкага i правакацыйнага падыходу да вызначэньня пяцёркi лiдарау́, чым выбрау́ Iвулiн, i не прыдумаеш.
Да
18.02.2026
Ладзiк, странно, что он Статкевича не заменил на Колесникову!
?
18.02.2026
Ладзiк, что з голосам у Ивулина
І што далей?
18.02.2026
І што, цяпер пакрыўджаны на Пазьняка Дашкевіч будзе працаваць супраць усіх ініцыятываў Пазьняка? Як Лябедзька?
Пётр
18.02.2026
І што далей?, Ай, філосаф з яго як з г. пуля. Паехалі далей.
Федзя
18.02.2026
Хто ты гэткі?
12 крэсел
18.02.2026
Федзя, цэсляром некалі у́ Менску рабіу́...
Федзя
18.02.2026
12 крэсел, я меў на ўвазе хто ен па масці?
Алесь.
18.02.2026
Жах. Хаця Дашкевіч жа сам так вырашыў : 4. Мікола Статкевіч, 5. Алесь Мілінкевіч. А пасля мы яшчэ пытаемся, чаму так кепска сёння жывуць беларусы. І яго шчасце, што назвалі Зянона Пазьняка. А калі б у гэтай "інтэлектуальнай" гульні былі прозвішчы лукашэнкаўскіх дзеячоў на чале з самім дыктатарам?
Ніна
18.02.2026
Прабач, Зміцер, я паважаю тваю хрысціянскую і грамадзянскую стойкасць, але навошта так часта сябе "крестным знаменіем осенять". Неяк ненатуральна . А наконт Пазьняка... Перш зрабі тое, што зрабіў Зянон. Падбірай словы, а то любоў-любоў ... У дачыненні да Пратасевіча любоў, а да Зянона ? Між іншым, Біблія вучыць шанаваць старэйшых. Бо гэта і есць пераемнасць пакаленняў ( у нашым выпадку)у змаганні.
адкрытыя вочы
18.02.2026
Ніна, Якой мерай ты мераеш, такой мерай і табе адмераюць. Калі ты ўсіх навокал называеш агентурай - беспадстаўна і без ўсякіх доказаў - то ня трэба крыўдзіцца, што цябе не ставяць на п'едэстал народнай любові.
Ніна
18.02.2026
адкрытыя вочы, у такім выпадку нагадаю Пісьмо да Карынцянаў 13 - 1 Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я — медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
2 І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, — я нішто.
3 І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасць і цела сваё аддаў на спаленне, але любові не меў бы — ніякай мне з гэтага карысці.
4 Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,
5 не амбітная, не шукае таго, што сваё, не злуецца, не думае благога,
6 не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе І гэтак далей. Дашкевіч вельмі часта ўспамінае імя Збаўцы. Добра. Хоць мне, як хрысціянцы, гэтага не дастаткова і наадварот, часта рэжа вуха. Заўважу, досыць крытычна і з вялікай павагай стаўлюся да Зянона Станіслававіча. Усе нашыя змаганні перакрэсліваюцца вось такімі заявамі. А лукашэнкі знойдуцца заўжды і ў асяродку спадароў-змагароў. Цёмны мы народ, бо грэблівае стаўленне да папярэднікаў у барацьбе за вольную Беларусь пазбаўляе адпаведнага досведу.
адкрытыя вочы
18.02.2026
Ніна, А можа справа ў тым, што у Пазняка грэблівае стаўленне да выбару народа, якого ён на словах вельмі любіць? Я ня ведаю прыкладаў, каб адзін палітык абсалютна ўсіх замазаў чорнай фарбай. Яго пазіцыя, што ў беларусаў няма выбару, ўсе дрэнныя, ўсе агентура, а паколькі няма выбару, то пры яго адсутнасці трэба пакінуць ўсё, як ёсць, то бок Лукашэнку. І гэта не проста наратыў, ён аб гэтым прама казаў. Ну і на каго ў такім разе працуе Пазняк пад маскай патрыёта?
Пытанне
18.02.2026
адкрытыя вочы, што канкрэтна вы маеце на ўвазе пад "выбарам народа"?
бабруйчанін
18.02.2026
Дашкевічу Павага... ЗП??? Гісторыя мінулага стагодзьдзя...
Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
18.02.2026
бабруйчанін , вы хоць што-небудзь зрабіце, каб вярнуць тое, што было ў "гісторыі мінулага стагодзьдзя": Бел-чырвона-белы сцяг і Герб Пагоня на Дом Урада і ва ўсе дзяржаўныя органы і навучальныя ўстановы краіны. А то ў вашым 21 стагоддзі толькі чырвона-зялёныя як віселі, так і вісяць. Ужо чвэрць 21га стагоддзя...
Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
18.02.2026
бабруйчанін , вы хоць што-небудзь зрабіце, каб вярнуць тое, што было ў "гісторыі мінулага стагодзьдзя": Бел-чырвона-белы сцяг і Герб Пагоня на Дом Урада і ва ўсе дзяржаўныя органы і навучальныя ўстановы краіны. А то ў вашым 21 стагоддзі толькі чырвона-зялёныя як віселі, так і вісяць. Ужо чвэрць 21га стагоддзя ўсё вісяць...
Drill baby drill
18.02.2026
Пан Бон сам лепш ведае, як Пазьняк любіць, а як не любіць. А спадару Зьміцеру, я б параіў зьвчрнуць увагу на тое, што катэгорыя пачуцьцяў, нават у веры прыводзіць да расчараваньня ў аб’екце веры, не кажучы пра тупіковасьць пачуцьцяў ў палітычных поглядах ці логіцы палітычнай дзейнасьці. Ага, і праўда бывае балючай і не камфортнай, а не тооькі любімай і няшнай.
Schtirlitz
18.02.2026
[Рэд. выдалена]
Duck and cover!
18.02.2026
Сцеражыся! Зараз Зянон Станіслававіч, прасякнуўшыся кансерватыўна-хрысціянскімі пачуццямі, у адказ любоўна растлумачыць, чый Дашкевіч агент і пад якім псеўданімам.
Чытач нн, Як па камандзе! А муж і жонка, трэба меркаваць, - "адна сатана"? Які цудоўны witchhunt складаецца. Але, магчыма, хутка давядзецца ўсе ветлівасці пачуць ад самога спадара Зянона. Такім чынам наблізім трыумф вольнай Беларусі.
Чытач нн
18.02.2026
Вуаля!, жонка і не хавала гэты факт. Я проста пра гэта памятаю і скарыстаўся пошукам спасылкі, каб быў пруф, а не галаслоўнае сцверджанне. Для мяне гэта прыкмета выхаванасці - пацвярджаць факты пруфамі. Прынамсі, мяне так выхавалі. А вы адразу паранойю разводзіце, што нехта сядзіць і за вамі сочыць. І "каманды" нейкія працуюць. Наконт самога Дашкевіча не памятаю, каб ён распавядаў пра спробы яго вербаваць.
Вуаля!
18.02.2026
Чытач нн, "Як па камандзе" - гэта фразеалагізм, азначае "хутка", так што пра параною памыляецеся. А ў астатнім - добра, што вы крыху растлумачылі свой каментар, а то можна было падумаць, што вы абвінавачваеце Насту, што яна здрадніца (вы разумееце, вядома ж, што, усё расказаўшы, яна абяссэнсіла сваю вярбоўку), а таксама што ў чымсьці абвінавачваеце самога Зміцера ў гэтай сувязі.
так
18.02.2026
в точку попал, Змитер! Как беснуются гбнявые в комментах...
Карціна маслам!
18.02.2026
Пазьняк так і ж самы агент гэбні як калісьці быў і Лукашэнка. Роля ягоная быць правакатарам і скандалістам. Прыкінулі гэбнючкі, што рэйтынг Пазьняка 12-20% і вырашылі прыбраць, вывезлі за мяжу, бо "маўр сваё зрабіў, маўр можа ісці". І застаўся ад яго толькі гузік (факс). Акрамя факсаў больш нічога. Ну а чаго вы зацелі акрамя балбатні? А пачалі прасоўваць Лукашэнку, бо Кебіч ўжо моцна піў і таксама быў не прахадны, як і Пазьняк. Дзіўна, што яшчэ некаторыя не супастаўляюць відавочнае.
Дашкевич о Позняке: «Это разрушительная работа, она деморализует, разъединяет». А Тихановской он восхищается
Пруф: траст мі бро!
У свой час у 00-10-я прыхільнікі З.П. вядро памыяў вылілі на Севярынца, Дашкевіча і іншых маладафронтаўцаў. Аргумэнтацыя была такая ж - гранты, нічога ня робяць, імітацыя дзейнасьці, адсутнасьць інтэлекту (пытаньне аб інтэлекце тых хто пісаў гэта, рытарычнае).
Але калі ўжо казаць наконт інтэлекта, то кожны абірае ў лідары таго, хто інтэлектуальна вышэй за яго, каб раўняцца на чалавека, які разумнейшы за яго.
Дашкевіч абраў... Ціханоўскую. Значыць, атрымліваецца, што яна разумнейшая за Дашкевіча, стаіць на больш высокай ступені духоўнага і інтэлектуальнага развіцця, чым ён.
А помните как он отговаривал от протестов летом 2020ого?
А как потом говорил что это он людей протестовать вывел?))
А как взял у политзаключенной интервью и всё интервью пытался вывести на гнобление тихановской?
А может читали его и помните как он писал что лукашенко защитник беларуской государственности от имперской москвы и гибридный союзник Украины?
"Дашкевіч расставіў палітыкаў па ступені іх уплыву на гісторыю Беларусі".
Калі ў Ціханоўскай і быў нейкі ўплыў на гісторыю Беларусі, то толькі адмоўны, разбуральны.
Ставіць на першае месца разбуральніка гэта зашквар.
Ціханоўская з Ціханоўскім (ім разам) трэцяе за тое што разбудзілі народ у 20 годзе, за тое што арганізавала палітычнае прадстаўніцтва у выгнанні.
Далей могуць іншыя. Але Бабарыку, Калеснікаву нельга уключаць у рэйтынг бо гэта шкодныя персанажы
А якія дасягненні ў Змітра Дашкевіча? Справакаваў крыжалом у Курапатах? І ўсё? Што яшчэ?
Пасьля таго як раскалолі Народны Фронт (1999 г.) Захад сваімі грантамі, халявай, палітычным ідыятызмам, гансвікам, спадаром Мілінкевічам сапсаваў тут цэлае пакаленьне беларускай моладзі. Рэжым рэжымам, але Захад сыграў сваю мэтадалагічную ролю.
Ня тое што палітычныя, але нават простыя жыцьцёвыя дзеяньні ператварыліся ў кінаспэктакль. Віртуальная ілюзія ўспрымаецца, як рэальнасьць, а рэальнае жыцьцё, як другасная карціна. Гэта, між іншым, хвароба цывілізацыі. На Захадзе я спрэс бачу моладзь і “дзетак тэлевізара”, што існуюць (паводзяць сябе) у тэлевізійных вобразах з фальшывымі штучнымі тэлеманерамі. У Іраку і Аўганістане бывала ў час бою амэрыканскія салдаты-маладзёны пачыналі здымаць адзін аднаго на відэа, што прыводзіла да ахвяр, бо вайна не кіно.
У Беларусі даўно плодзіцца такая самая імітацыя ў пакаленьні, апрацованым заходнімі палітычнымі прымітывамі. Вось апошні прыклад (дзеля чаго і пішацца гэтая рэпліка). Зьявілася людзкая ініцыятыва і простая задача (у традыцыі Народнага Мэмарыяла): змайстраваць некалькі вялікіх драўляных крыжоў і паставіць іх на ўскраіне Курапатаў (з боку Цны) наўзбоч “дарогі сьмерці”, па якой людзей завозілі на расстрэл, як помнік і напамін аб жудасных справах жудаснага часу. У гэтым рухомая сутнасьць вечнага Народнага Мэмарыяла Курапаты.
За справу шчыра ўзялася моладзь (З катэгорыі так званых “дзяцей Мілінкевіча”). Што было трэба, каб абавязкова зрабіць справу? Першае: ведаць, што існуе антыбеларуская ўлада і акупацыйная палітыка гэтай васальнай ўлады, варожая існаваньню Курапатаў. Другое: робячы справу, трэба запабегчы ўмяшальніцтву ўлады і ўсім магчымым парушэньням закона з боку ўлады, агрэсіі і рэпрэсіяў з боку міліцыі. Трэцяе: выканаць задачу з улікам абставінаў.
Вынік: задача нявыкананая, справа правалена, бо ўсё рабілася наадварот.
Менавіта. Чамусьці было паведамлена ўсяму сьвету хто, што і дзе будзе рабіць (гэта ж так важна “рабільшчыкам”). У Сеціве заранёў былі зьмешчаны здымкі майстэрні — месца, дзе ўсё робіцца, з указаньнем чыя гэта майстэрня, паказаныя фатаграфіі драўляных нарыхтовак, пададзена інтэрв’ю з “рабільшчыкамі” і г. д.
Назаўтра рэжымныя функцыянеры спыняюць машыну і забіраюць усю працу. У майстэрню прысылаюць АБЭЗ. І вось тады накручваецца вялікі відэафільм (”стрым”) з героямі правальшчыкамі ў цэнтры, з дыялогамі і маналогамі іхняга “змаганьня” супраць праверкі АБЭЗ і г. д. Прытым ідзе адкрытая трансьляцыя (які размах) гэтага маразму на адпаведным такога ж ўзроўню інтэрнэт-партале.
Не хачу ўжо тут рабіць ніякіх ацэнак непадкантрольным нам зьявам. Зазначу толькі, што паміж кіно і рэальнай разумнай працай разумных людзей на карысьць Бацькаўшчыны — “дыстанцыя вялізнага памеру”.
У Народным Мэмарыяле Курапаты беларускімі людзмі, ўсім грамадзтвам зроблена велізарная праца ўсіх пакаленьняў. Для маладых з нашага боку тут была і ёсьць толькі адна ўмова (якая дае вынік): вучыцца, працаваць і кіна ня будзе. Рэальных вынікаў у жыцьці можна дамагчыся толькі ў рэальным жыцьці.
30 чэрвень 2018 г. Зянон Пазьняк
Тыя, на якія людзі самі збіралі грошы, выраблялі, усталёўвалі таемна ад рэжыму. Металічныя крыжы былі пастаўленыя па перыметры Курапатаў, як ахоўны перыметр мемарыялу, каб захаваць яго цэласнасць ад розных будаўнічых работ, якія перыядычна пачыналі лукашысты блізу Курапатаў.
Такія металічныя крыжы, забетаніраваныя ў зямлю, можна было знесці толькі ужываючы спецтэхніку.
А для ўжывання спецтэхнікі патрэбная нагода ... І Дашкевіч гэтую нагоду стварыў... Выпадкова ці не выпадкова?
Дашкевічу трэба было прыслухацца да парадаў старэйшых, тых, хто заснаваў і падтрымлівае Мемарыял Курапаты.
Але ён чамусьці вырашыў, што ён"самы разумны", нікога не паслухаўся і давай "кіно здымаць" пра сябе. Гэта што? Гонар? Гардыня?
Не. Бо ты с.ыкун. Так што сядзі і маўчы ўжо.
(Нават на беларускую мову ты не перайшоў за 35 гадоў незалежнасці Беларусі, каб хоць нечым адрозніваца ад маскаля.)
Ад імпічмента хто прыляцеў з Масквы ратаваць Лукашэнку? Назаві прозвішчы.
Хаця Дашкевіч жа сам так вырашыў : 4. Мікола Статкевіч, 5. Алесь Мілінкевіч. А пасля мы яшчэ пытаемся, чаму так кепска сёння жывуць беларусы.
І яго шчасце, што назвалі Зянона Пазьняка. А калі б у гэтай "інтэлектуальнай" гульні былі прозвішчы лукашэнкаўскіх дзеячоў на чале з самім дыктатарам?
1 Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я — медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
2 І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, — я нішто.
3 І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасць і цела сваё аддаў на спаленне, але любові не меў бы — ніякай мне з гэтага карысці.
4 Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,
5 не амбітная, не шукае таго, што сваё, не злуецца, не думае благога,
6 не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе
І гэтак далей.
Дашкевіч вельмі часта ўспамінае імя Збаўцы. Добра. Хоць мне, як хрысціянцы, гэтага не дастаткова і наадварот, часта рэжа вуха. Заўважу, досыць крытычна і з вялікай павагай стаўлюся да Зянона Станіслававіча. Усе нашыя змаганні перакрэсліваюцца вось такімі заявамі. А лукашэнкі знойдуцца заўжды і ў асяродку спадароў-змагароў. Цёмны мы народ, бо грэблівае стаўленне да папярэднікаў у барацьбе за вольную Беларусь пазбаўляе адпаведнага досведу.
ЗП??? Гісторыя мінулага стагодзьдзя...
А то ў вашым 21 стагоддзі толькі чырвона-зялёныя як віселі, так і вісяць.
Ужо чвэрць 21га стагоддзя...
А то ў вашым 21 стагоддзі толькі чырвона-зялёныя як віселі, так і вісяць.
Ужо чвэрць 21га стагоддзя ўсё вісяць...
https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/189820
А вы адразу паранойю разводзіце, што нехта сядзіць і за вамі сочыць. І "каманды" нейкія працуюць.
Наконт самога Дашкевіча не памятаю, каб ён распавядаў пра спробы яго вербаваць.
А ў астатнім - добра, што вы крыху растлумачылі свой каментар, а то можна было падумаць, што вы абвінавачваеце Насту, што яна здрадніца (вы разумееце, вядома ж, што, усё расказаўшы, яна абяссэнсіла сваю вярбоўку), а таксама што ў чымсьці абвінавачваеце самога Зміцера ў гэтай сувязі.
Роля ягоная быць правакатарам і скандалістам. Прыкінулі гэбнючкі, што рэйтынг Пазьняка 12-20% і вырашылі прыбраць, вывезлі за мяжу, бо "маўр сваё зрабіў, маўр можа ісці". І застаўся ад яго толькі гузік (факс). Акрамя факсаў больш нічога. Ну а чаго вы зацелі акрамя балбатні?
А пачалі прасоўваць Лукашэнку, бо Кебіч ўжо моцна піў і таксама быў не прахадны, як і Пазьняк.
Дзіўна, што яшчэ некаторыя не супастаўляюць відавочнае.