Интернет и СМИ

Не только письма, но и денежные переводы: вот как вы можете продемонстрировать солидарность с заключенными нашенивцами

Яны ўсё жыццё пісалі для вас, працавалі для людзей. Цяпер вы можаце напісаць для іх, вы можаце таксама зрабіць грашовы перавод.

Сярод тых больш як 2700 беларусаў, якія папалі пад крымінальны палітычны пераслед пасля 2020 года, ёсць і нашаніўцы. Журналісты Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко працягваюць знаходзіцца на Валадарцы па абвінавачваннях, якія праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі. Нашы калегі прызнаныя палітвязнямі. Нават у турме яны працягваюць пісаць. Так, Андрэй Скурко стварыў цыкл дзіцячых вершаў, ён дасылае іх свайму паўтарагадоваму сыну.

Пакуль зняволены не асуджаны, бандэролі і грашовыя пераводы яму можа рабіць любы чалавек. Іх колькасць не абмежаваная.

Атрыманыя грошы вязні трацяць на закуп прадуктаў у турэмнай краме, што дазваляе рабіць рацыён больш збалансаваным (чай, цукар, нерафінаваны алей і г.д.) і ашчаджае грошы сям’і. Акрамя таго, яны за іх могуць купляць канверты, аплачваць падпіску на выданні.

Грашовыя пераводы праз інтэрнэт-банкінг можна рабіць ва ўсе ўстановы, акрамя СІЗА-1 Мінска. (Тут падрабязна распісана, як пасылаць грошы праз банкінг.)

У СІЗА-1 (Валадарка) і ва ўсе іншыя ўстановы можна рабіць паштовыя пераводы на кожным аддзяленні пошты.

Для гэтага трэба проста пазначыць імя, імя па бацьку і прозвішча палітвязня, а таксама адрас установы. У нашаніўцаў гэта:

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030

Бланкі паштовых грашовых пераводаў ёсць на поштах. За перавод невялікай сумы бяруць збор 1 рубель. Яшчэ 66 капеек каштуе, калі вы хочаце атрымаць паштовае паведамленне пра залічэнне грошай адрасату. Адрасат бачыць, хто перавёў яму грошы, бо яму паказваюць квітанцыю і даюць распісацца ў ёй.

Пры пераводзе праз інтэрнэт-банкінг збор не плаціцца, але і паведамлення пра ўручэнне вам не прыходзіць. Калі плацеж не праходзіць, грошы вяртаюцца вам на рахунак. Калі не праходзіць паштовы перавод (такое здараецца, калі зняволенага перавялі ў іншую турму), грошы вяртаюцца на ваш адрас.

Калі чалавек ужо асуджаны, то пераводы і бандэролі яму ад няродзічаў перадаюць толькі з дазволу начальніка турмы.

Комментарии

Сейчас читают

«Дали 3600 рублей штрафа». На белоруску написал политический донос парень, с которым она ходила на свидания и которого поймала на измене30

«Дали 3600 рублей штрафа». На белоруску написал политический донос парень, с которым она ходила на свидания и которого поймала на измене

Все новости →
Все новости

Украинский скелетонист Гераскевич прокомментировал ситуацию со своей дисквалификацией на Олимпиаде5

Президент МОК расплакалась после дисквалификации скелетониста Гераскевича26

Россия не будет участвовать в первом заседании Совета мира3

В Москве рядом с центром, который разрабатывает инструменты массовой слежки за россиянами, взорвалась машина

Турчину показали сбитые беспилотники3

В ДТП под Брестом погибли два человека3

Почему в последнее время так трясет доллар и золото?

Задержания в творческом пространстве «Парасон» — как минимум трое человек находятся на Окрестина2

«Выйду з колонии — разведусь. Я звоню ей, а она трубку оставила матери, а сама уехала маникюр делать!»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дали 3600 рублей штрафа». На белоруску написал политический донос парень, с которым она ходила на свидания и которого поймала на измене30

«Дали 3600 рублей штрафа». На белоруску написал политический донос парень, с которым она ходила на свидания и которого поймала на измене

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць