Интернет и СМИ33

«Лукашэнка спрабуе дэманізаваць незалежныя СМІ». Заява кіраўніцтва Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

Аляксандар Лукашэнка шукае падставы, каб спыніць працу журналістаў Радыё Свабода ў Беларусі, заявіла выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар.

Гэткім чынам Дэйзі Сындэлар адрэагавала на сёньняшняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён заклікаў міністра замежных спраў Уладзімера Макея «выдвараць з краіны» журналістаў, якія нібыта «заклікаюць да масавых беспарадкаў».

«Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода адмаўляе абуральнае абвінавачаньне, зробленае прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, як магчымую падставу, каб спыніць нашу дзейнасьць за тое, што мы «заклікаем да беспарадкаў», — сказала Дэйзі Сындэлар. — Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа ня робіць нічога падобнага — наадварот, нашы журналісты самі сталі ў апошнія дні ахвярамі неабгрунтаваных затрыманьняў міліцыяй і гвалту за тое, што проста выконвалі сваю працу».

Дэйзі Сындэлар дадала:

«Абвінавачаньне Лукашэнкі спрабуе дэманізаваць і сказіць ролю незалежных СМІ ў Беларусі, якія паведамляюць пра поўны спэктар падзей, зьвязаных з выбарамі прэзыдэнта 9 жніўня. Мы цьвёрда намераныя працягваць нашу важную працу для народу Беларусі і асуджаем выкарыстаньне афіцыйнымі асобамі неабдуманай рыторыкі і пагроз, якія ставяць пад удар нашых журналістаў».

Комментарии3

Сейчас читают

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла2

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла

Все новости →
Все новости

Нетаньяху сообщил, что заболел раком, но вылечился

В Сендайском сквере в Минске зацвела сакура ФОТОФАКТ

В Гомеле мужчина избил возле церкви батюшку2

«Верю, что силовики могут иначе». Наста Лойко рассказала о заключении, ГУБОПиК и стокгольмском синдроме26

«Яндекс Еда» в Беларуси раз в неделю будет доставлять заказы бесплатно2

Вблизи площади Бангалор в Минске легковой автомобиль попал под дорожный каток ФОТО2

Министр Жук в своем выступлении на коллегии Мининформа переходил с русского языка на белорусский15

В этом году ожидают супер Эль-Ниньо — рекордную жару4

В США думают, как бы приостановить членство Испании в НАТО10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла2

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць