Афиша

Фестиваль интеллектуальной книги «Прадмова» в Бресте: среди гостей редактор «Нашай гісторыі» Александр Пашкевич

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца сёлета ў горадзе над Бугам. 30 сакавіка, у суботу чарговы дзень фестывальнай праграмы пройдзе ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1). У Брэст прыязджаюць цікавыя творцы: музыкі, мастакі, гісторыкі, філосафы і літаратары — Павел Татарнікаў і Алесь Чумакоў (гурт «Стары Ольса»), Надзея Ясмінска і Алена Казлова (Анка Упала), Ілля Сін і Галіна Сіўчанка, Ігар Бабкоў і Валер Гапееў, Аляксандр Пашкевіч і Андрэй Янушкевіч, Максім Гаруноў і шмат хто яшчэ.

Таксама ў фестывальнай праграме варта чакаць удзелу саміх берасцейцаў: мастачкі Ганна Радзько і Вераніка Лемешава, перакладчык Яўген Бялясін, пісьменнік Сяргей Белаяр, перакладчык і выдавец Сяргей Амяльчук, гісторык Андрэй Гарбацкі.

Выдавецтвы «Галіяфы», «Янушкевіч», ІП Раман Цымбераў, ІП Алесь Дудар разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць таксама набыць навінкі ад вытворцаў.

Багатая дзіцячая праграма, выступы і дыскусіі, прэзентацыі і жывая музыка — усё гэта вас чакае на фестывалі «Прадмова» ў Брэсце!

Сачыце за падзеямі:

11.00-11.50 Праект «ЗаЧтение»: Праграма «Скок-паскок па краінах» для дзяцей 4—10 год.
11.50-12.30 Н. Ясмінска. «Дом цікаўных казак». Гучныя чытанні і аўтограф-сесія для дзяцей 4—10 год.
12.30-13.30 Сустрэча-прэзентацыя «Свет дзіцячай ілюстрацыі». Удзельнікі — Павел Татарнікаў, Ганна Радзько, Вераніка Лемешава і інш. Аўтограф-сесіі мастакоў з новымі кніжкамі.
13.30-13.50 Яўген Бялясін «Філасофская лірыка Фрыдрыха Шылера». Выступ і прэзентацыя кнігі з серыі «Паэты планеты»
13.50-14.50 «Наша гісторыя», ці Як зрабіць гістарычную веду папулярнай?» Гутарка з Алесем Пашкевічам (намеснік рэдактара часопіса «Наша гісторыя»), Андрэем Янушкевічам, Паўлам Булатым, Андрэем Гарбацкім. Вядоўца — Ліля Ільюшына.
14.50-15.20 Прэзентацыя кнігі афарызмаў Васыля Простопчука «Непрыстольныя гномы» пры ўдзеле перакладчыка і выдаўца Сяргея Амельчука.
15.20-16.00 Прэзэнтацыя кніг Ільлі Сіна «Libido» і Галіны Сіўчанка «Зоў звычаю». Літаратурнае шоу.
16.00-16.30 Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск — Варшава — Берасце — Гомель — Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам — лаўрэтам прэміі Гедройца — Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
16.30-17.10 «Галіяфы»: Прэзентацыя рамана Валерыя Гапеева «Пазл». Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія.
17.10-18.00 Дыскусія «Як быць (анты)філосафам у сучасным грамадстве». Удзельнікі — Ігар Падпорын, Аляксандр Сарна, Максім Гаруноў. Мадэратар — П. Баркоўскі.
18.00-18.25 Галіяфы: Прэзентацыя кнігі Сяргея Белаяра «Расследаванні інспектара Сарвы». Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія.
18.25-18.55 Паэтычны мікрафон: Ірына Мацкевіч, Дар’я Бялькевіч, Юлія Меліхава, Дар’я Лаўрыновіч.
18.55-19.20 Беларускі ПЭН-цэнтр: Прэзентацыя праектаў і намінантаў шорт-лісту прэміі Гедройца-2018.
19.20-20.00 Анка Упала з лекцыяй «Скандынаўскі аўтабіяграфічны раман». Прэзентацыя кнігі «На заснежаны востраў» і аўтограф-сесія.
20.00-20.30 Алесь Чумакоў («Стары Ольса») і Таццяна Ячная («Апошні шылінг»). Этнічная і сучасная музыка.
20.30-21.00 Завяршэнне фестывальнай праграмы

* У праграме магчымыя нязначныя змены

** Усе кнігі, якія будуць прэзентавацца (і шэраг іншых), можна будзе набыць цягам усяго фестывальнага дня.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16, 13 красавіка фестываль таксама завітае ў Бабруйск. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

Комментарии

Сейчас читают

Бывшего сотрудника контрразведки КГБ арестовали за измену государству9

Бывшего сотрудника контрразведки КГБ арестовали за измену государству

Все новости →
Все новости

«Он не думал, что будет целовать меня в задницу». Трамп высказался об отношениях с наследным принцем Саудовской Аравии13

«Свои — это слово, которое для меня определяет театр». Большой разговор с актером Михаилом Зуем о сцене, команде и театре в эмиграции2

От звонков «из банка» до фейковых инвестиций. Как мошенники воруют деньги с карт1

Белорусская железная дорога закупит 20 коротких электричек на 4 вагона. Вот что об этом известно8

Трамп хочет переименовать Ормузский пролив в свою честь9

Бывшие жена и девушка Протасевича объединились и пришли к его новой невесте, чтобы отомстить. И угрожают судом30

Известная певица и ее муж из Беларуси перевели на лечение трехлетней Ксюши с СМА сразу более 100 тысяч евро4

Трамп презентовал золотой трактор16

Мерц подверг резкой критике действия Трампа на Ближнем Востоке4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бывшего сотрудника контрразведки КГБ арестовали за измену государству9

Бывшего сотрудника контрразведки КГБ арестовали за измену государству

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць