Афиша33

Презентация «Полесской Библии» Федора Климчука

23 января в Минске состоится праздничная презентация «Нового Завета» в переводе лингвиста Федора Даниловича Климчука на полесский микроязык его родной деревни Симоновичи.

Некалькі тыдняў таму на платформе ulej.by паспяхова быў завершаны краўдфандынг на выданне «Новага Запавету». У чым адметнасць выдання? «Новы Запавет» стаў называцца «Новым Завітам» і загаварыў на заходнепалескай гаворцы. Пераклад зрабіў Фёдар Клімчук - мовазнаўца, гісторык, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны. Ён зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку сваёй роднай вёсцы Сіманавічы «Завіт» ды творы Гамэра, Талстога і Гогаля, такім чынам захаваўшы мікрамову свайго рэгіёну для нашчадкаў.

«Я памятаю моўную псіхалогію сваёй вёскі: па-руску можаш размаўляць недзе там, у горадзе, але з маці — барані Божа! Гэта лічылася грахом. Абавязкова на сваёй. Толькі пры такім стаўленні, лічу, яе можна захаваць і надалей», — казаў тады наш зямляк. «Памруць гаворкі — мова стане мёртвай», — лічыў Фёдар Данілавіч і рабіў усё для таго, каб гэтага не здарылася.

На чале з Сержуком Доўгушавым праект быў запушчаны, а дзякуючы ахвярадаўцам кніга ўжо трапіла ў друк і хутка пабачыць свет.

Кніга выходзіць ўпершыню ў поўным выданні. 

Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт з удзелам аўтэнтычных гуртоў і спевакоў. Спецыяльныя госці — Ірына Мазюк і гурт «Кудмень», мужчынскі гурт «Рада», калектыў сясцёр Лук'яновіч (в.Леснікі, Драгічынскі р-н), «Палеская батлейка» ад сямейнага тэатра Ларысы і Аляксандра Быцко (Берасце).

Шчыра запрашаем!

Вядоўца: Іна Хоміч 

Адрас: Галерэя Tut.by (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх) 

Пачатак а 19.00

Уваход вольны, але толькі па рэгістрацыі. 

Запоўніць заяўку можна тут.

Комментарии3

Сейчас читают

Документально подтверждена гибель на российской стороне 730 граждан Беларуси29

Документально подтверждена гибель на российской стороне 730 граждан Беларуси

Все новости →
Все новости

Трамп предложил замену руководителю NVidia Хуану2

Масштабный сбой затронул Outlook, Teams, Copilot и другие сервисы Microsoft4

Помните, «Орешник» упал на гаражи под Киевом? Украинцы рассказали, какая система позволила отклонить ракету от военной цели21

Две трети людей с ожирением «толстые, но здоровые». Ученые просят врачей смотреть не только на индекс массы тела6

Зеленский встретился с Уиткоффом и Кушнером. Обстановка была далеко не роскошной4

Кастрация продлевает жизнь — ученые это подтвердили14

Горнолыжным комплексом «Логойск» теперь владеет компания, связанная с Дмитрием Басковым

Где две, там и три. У Дженсена Хуанга продолжают находить новых любовниц3

В белорусском магазине нашли мясной продукт всего по 4 копейки за килограмм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Документально подтверждена гибель на российской стороне 730 граждан Беларуси29

Документально подтверждена гибель на российской стороне 730 граждан Беларуси

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць