Афиша

Музей Богдановича на Ночь музеев превратится в масштабный театр

Кожны наведвальнік, прыходзячы у музей, трапляе на свайго роду «спектакль». Тэатр аднаго акцёра — так вобразна можам мы назваць працу музейнага экскурсавода. Штодня праз уласнае слова і экспанаты ён малюе карціну мінулага. Лёсы, людзі, гарады, вершы — усё гэта знітоўваецца ў музейным экскурсе ў адну карціну. Але хутка наступіць дзень, калі не толькі экспазіцыя, але і ўвесь музей ператворыцца ў адну вялікую тэатральную пляцоўку.

Завітаўшы ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 19 мая, вы маеце магчымасць:

- адчуць сябе не толькі гледачом, але і ўдзельнікам музейна-тэатральнай дзеі;

- убачыць батлейку, тэатр часоў Максіма Багдановіча, сучасныя лялечныя тэатры;

- наведаць майстар-класы ад прафесіяналаў сваёй справы (акцёрскае і танцавальнае майстэрства, тэатральны грым, выраб лялек);

- паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, што знаёміцца са сцэнаром, рэпетуе, робіць грым і вось-вось выйдзе на сцэну;

- паўдзельнічаць у ролевых гульнях;

- паслухаць майстроў мастацкага слова і цікавых музыкаў;

- цікава правесці час.

У пастаноўцы ўдзельнічаюць: тэатры «Жывое слова», «Дом сонца», «Змешаны лес», «Мастерская впечатлений», музейная «Батлейка» і «Лямцавая батлейка»; «LARP»; Кацярына Ваданосава і «Fantasy Orchestra», гурты «Гарадскі вал»,»NZ»; школа танцаў «Kvartal» Юліі Шостак і школа акцёрскага майстэрства «Art-talk»; барды Андрэй Мельнікаў, Аляксей Жбанаў; літаратары Валерый Гапееў, Уладзь Лянкевіч; удзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ), выкладчыкі БДУКіМ, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і «Беларускай хаткі».

Пачатак дзіцячай праграмы — 15.00; дарослай — 18.00.

Уваходны квіток: 5 рублёў.

«Праграмка» тут: Фэйсбук, Укантакце.

Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: +375 17 334-42-69.

Комментарии

Сейчас читают

В Крыму разбился самолёт с 29 российскими военнослужащими5

В Крыму разбился самолёт с 29 российскими военнослужащими

Все новости →
Все новости

Белорусы расхватывают билеты в Стамбул на июнь — все из-за концерта Коржа6

У пары патагонских мар в Минском зоопарке родились двое детенышей1

В Татарстане горит «Нижнекамскнефтехим» — пострадали более 50 человек, один погиб6

Опубликовали прослушку телефонных разговоров Лаврова и Сийярто10

«Трешка у парка Челюскинцев за $30 000». Квартирант убил хозяйку и выставил квартиру на продажу1

Мощный взрыв произошел в Нижнекамске в Татарстане2

В России вынесен приговор пасынку известного артиста — он убил родную бабушку и брата7

«Я сижу с Протасевичем. Пипец!» Невеста Романа Протасевича рассказала историю их знакомства26

«Евровидение» запускает конкурс в Азии

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Крыму разбился самолёт с 29 российскими военнослужащими5

В Крыму разбился самолёт с 29 российскими военнослужащими

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць