У Брэсце падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу і вулічнага фэсту ў цэнтры гораду з канцэртам, пляцоўкамі рамесьнікаў, майстар-клясамі і фатазонамі, піша Радыё Свабода.
У аргкамітэт па ўшанаваньні 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ўваходзяць 16 суб’ектаў: структуры палітычных партый, грамадзкія арганізацыі, валянтэрскія ініцыятывы і мясцовыя бізнэсоўцы.
Як апавёў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Шыманскі, які ад імя аргкамітэту падаваў заяўку на правядзеньне фэсту, «сьвята будзе цікавай і запамінальнай падзеяй для берасьцейцаў».
«Круглая дата, 100 год з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі настройвае на сьвяточны лад. І мы рыхтуем сапраўднае сьвята — канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнэраў, знаёмства зь беларускімі рамесьнікамі і грамадзкімі арганізацыямі, мора пазытыву і сьвяточнай сымболікі, — паведаміў спадар Шыманскі.
-
Что за Дмитрий Скиндерев, который объявил войну Тихановской? Сотрудничество с ГУБОПиКом, долги в Беларуси, долги в Литве
-
«Может, Корж меня и не помнит». Нобелевский лауреат Алесь Беляцкий рассказал, откуда знает Ваню Дмитриенко и Макса Коржа
-
Пропагандисты спросили у белорусов, не стоит ли в стране заблокировать YouTube
Комментарии