Архіў

Лёгкага хлеба не бывае

№ 30 (292), 16 жніўня 2002 г.

Лёгкага хлеба не бывае

Холдынг “Літаратура і мастацтва” лопаецца па швох, не праіснаваўшы і пары месяцаў.

У пісьменьніцкіх колах стаўся ўжо крылатым анэкдот пра тое, як на Андрэя Федарэнку “наехаў” адзін кіраўнік холдынгу. Заўважыўшы, што Федарэнка прыйшоў на працу нападпітку, начальнік пачаў сварыцца на яго: вось праядаеце-прапіваеце народныя грошы, а недзе ў вёсцы сядзіць хлопец і піша па начох. Я вось чытаў усю ноч аповесьць “Аўганская шкатулка”, якую напісаў такі хлопец. “Дык гэта ж мая аповесьць, браце!..” — мусіў прызнацца Федарэнка.

Дзіва што сярод такіх літаратурных камандзіраў запанаваў раздрай. Паводле чутак, Ніна Чайка напісала скаргу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, абвінаваціўшы Яўгена Новікава і Сяргея Касьцяна ў некампэтэнтнасьці. Чаго вартая хоць бы іхная задума зрабіць тыднёвік “ЛіМ” дзьвюхмоўным! Але й сама Ніна Чайка мае ў воку парушынку: ці ж гэта крок, варты галоўнага рэдактара, — друкаваць у часопісе раман Аляксандра Праханава “Пан Гексаген”, які даўно выйшаў асобным выданьнем і паўсюдна прадаецца?

Касьцянова рэакцыя на скаргу ў Адміністрацыю была імгненная: кажуць, Чайка падала ўжо заяву на звальненьне зь “Нёману”, такую ж заяву два тыдні таму напісала Таіса Бондар, галоўная рэдактарка “Всемирной литературы”. На месца Чайкі мерыцца адзін з раскольнікаў Саюзу пісьменьнікаў Віктар Праўдзін.

Чакаюцца й іншыя зьмены. У Касьцяна зьявілася задума перавесьці “Всемирную литературу” на беларускую мову.

Верагодны й сыход Алеся Пісьмянкова з крэсла галоўнага рэдактара газэты “ЛіМ”. На ягонае месца кандыдуе Віктар Шніп, а Пісьмянкоў шыкуецца кіраваць “Вожыкам”.

Выглядае, што новапрызначанае літаратурнае начальства (Касьцян etc.) ішло кіраваць зь цьвёрдым перакананьнем: літаратары ў сваіх часопісах грабуць велізарныя грошы за мізэрную працу. Усяго “дзялоў” — пачытай чужыя творыкі ды аддай у друк. Аднак выявілася, што лёгкага хлеба насамрэч не бывае: ні грошай, ні пашаны лукашысты сабе ў холдынгу не зарабілі дый перасварыліся міжсобку.

А.Ш.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

Як жыве чалавек з адной з самых небяспечных работ у свеце — спускацца пад рэактар ЧАЭС2

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў2

Мінабароны Беларусі распаўсюдзіла новы ўбогі фэйк29

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ8

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць