Архіў

“Акрэсьціна”

№ 17 (279), 3 траўня 2002 г.


“Акрэсьціна”

На гэтым тыдні выходзяць на волю Зьміцер Бандарэнка і Валеры Шчукін, Іван Дзегцяроў і Лявон Садоўскі апошнія ўдзельнікі акцыі “Так жыць нельга!”, якія адбывалі найбольшыя тэрміны адміністрацыйнага зьняволеньня — 15 сутак.

Прыёмнік-разьмеркавальнік пры ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна мільгае на газэтных бачынах ад першых апазыцыйных акцыяў. Нават сама вуліца ў людзкой сьвядомасьці асацыюецца не з савецкім вайсковым лётчыкам, у гонар якога яна была названая, а менавіта з гэтай установай.

“Зуброўцы”, якія нядаўна павыходзілі з спэцпрыёмніку, амаль ня скардзіліся на ўмовы ўтрыманьня. Аляксандра Анджыеўская, што пасьля маршу пратэсту праседзела на Акрэсьціна 5 сутак, кажа, што ахоўнікі ставяцца зычліва, частуюць цыгарэтамі. А яшчэ ёй спадабалася, што зьняволеныя раз на тыдзень маюць права на гарачы душ, чаго не бывае ў некаторых студэнцкіх інтэрнатах. Нядаўна ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку зрабілі рамонт — якраз пад апошнія вясновыя акцыі апазыцыі…

Горш на Акрэсьціна з прагулкамі на сьвежым паветры. Патрапіць на вуліцу можна, толькі запісаўшыся на якую-небудзь працу. Той самы Халезін, які пасьля дзьвюх бяссонных ночаў задыхаўся ў камэры і прасіў дазволу на прагулку, атрымаў ад аховы адмову.

Былыя “жыхары” спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку сьцьвярджаюць, што амаль усе перададзеныя для іх харчы даходзяць да адрасатаў. Але калі нешта “губляецца”, то зьняволеныя моцна не пратэстуюць, задаволеныя ўжо тым, што атрымалі рэшту. Добрае харчаваньне з волі мелі “зубры”. Яны нават жартавалі, што нядрэнна было б зноў патрапіць на Акрэсьціна.

Падчас апошняй “адседкі” дзеячы “Хартыі’97” нават чыталі лекцыі сваім маладым сукамэрнікам: Юры Хашчавацкі — па кінамастацтве, Зьміцер Бандарэнка — па паліталёгіі. А Валеры Шчукін пісаў чарговыя турэмныя дзёньнікі.

Алег Тачоны


Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць