Архіў

Аднадушнасьць і згуртаванасьць

№ 36 (245), 3 верасьня 2001 г.


На правах рэклямы

Аднадушнасьць і згуртаванасьць

Цесна згуртаванымі шэрагамі ідзе беларускі народ насустрач выбарам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі

Людзі непадзельна падтрымліваюць унутраную і зьнешнюю палітыку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, накіраваную на ўмацаваньне магутнасьці сувэрэннай Рэспублікі Беларусі ў саюзе з братняй Расеяй, на падвышэньне дабрабыту беларускага народу, на захаваньне і ўмацаваньне міру і стабільнасьці на плянэце.

Падрыхтоўка да выбараў зьяўляецца яскравым сьведчаньнем далейшага разьвіцьця й паглыбленьня дэмакратыі, яшчэ больш шырокага прыцягненьня людзей да кіраваньня справамі дзяржавы й грамадзтва. Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка асабіста вядзе актыўны пошук найбольш эфэктыўных сродкаў ажыцьцяўленьня нарадаўладзьдзя, дабіваецца лепшага выкарыстаньня яго правераных на практыцы формаў. Цэнтар цяжару ў гэтай рабоце пераносіцца на поўную і пасьлядоўную рэалізацыю тых вялікіх правоў, якімі надзеленыя Саветы, працоўныя калектывы, усе зьвёны нашай дэмакратычнай сыстэмы.

Ва ўрачыстай і сьвяточнай абстаноўцы праходзіла пасяджэньне працоўнага калектыву газэты “Наша Ніва”, прысьвечанае завяршэньню падрыхтоўкі да пачатку папярэдняга галасаваньня. Паседжаньне адкрыў вэтэран журналістыкі, інвалід ВАВ Аляксандар Суслаў.

– Кожны вечар мы глядзім па БТ “Панараму”, – сказаў ён, – віртуальна, гэтак кажучы, сустракаемся з нашым прэзыдэнтам. І міжволі задумваемся: чаму ён трывае нахабны паклёп апазыцыі і нават просіць журналістаў дзяржвыданьняў ня ўцягвацца ў перадвыбарную грызьню? З аднаго боку, свабода выказваньня думак замацаваная ў Канстытуцыі, зь іншага – чаму дзяржаўная прэса павінна займаць інэртную пазыцыю і даваць яўную фору падманшчыкам?..

Калі мала каму вядомы дырэктар саўгасу высунуў сябе ў прэзыдэнты, мы сумняваліся: а ці пацягне? Але мне згадвалася даўняе прароцтва дырэктара Магілёўскага гархарчгандлю (дзе ў той час зусім яшчэ юны Лукашэнка працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі), які сьцьвярджаў, што “гэты чалавек (г.зн. Лукашэнка) далёка пойдзе”...

Народ бачыць, што караўнік дзяржавы асабіста сам клапоціцца, каб заробак выплочваўся своечасова, каб ён павялічваўся, нягледзячы на цяжкасьці з інфляцыяй. Людзям імпануе, што Прэзыдэнт трымае курс на сяброўства з Расеяй. Яны вераць, што толькі ў адзінстве з братамі-славянамі мы можам вылезьці з той ямы, у якую нас сьпіхнулі Белавескія пагадненьні.

Гэтыя словы прысутныя сустрэлі бурнымі працяглымі аплядысмэнтамі. Беларускі народ ведае Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку як ініцыятара расейска-беларускай інтэграцыі, нястомнага прапагандыста ідэяў славянскага адзінства, кіраўніка сапегаўска-машэраўскага тыпу, нястомнага барацьбіта за бясьпеку на тэрыторыі Цэнтральнай Эўропы й рэспублік былога Савецкага Саюзу.

Для кожнага з нас плённая нястомная праца Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пасадзе Прэзыдэнта – яркі ўзор самаадданага выкананьня абавязку перад выбарцамі, апоры на масы пры вырашэньні складаных эканамічных, сацыяльных і выхаваўчых задач на шляху да дасягненьня паказчыкаў 1990 году.

 

Справаздача складзеная з артыкулаў “Аднадушнасьць і згуртаванасьць” (“Звязда”, 25 студзеня 1985 г. №17) і “...Жуки и жабы не заменят льва” (“Рэспубліка”, 22 жніўня 2001 г., №193).

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць