Усяго патроху77

Пераклад Windows на беларускую мову спынены да лепшых часоў

Гутарка з гендырэктарам прадстаўніцтва кампаніі Microsoft па Украіне і краінах СНД Валерам Ланавенкам.

Высветліўшы, што 90% беларусаў — камп’ютарныя піраты, Еўрапейскае радыё вырашыла абмеркаваць гэтую тэму з генеральным дырэктарам прадстаўніцтва кампаніі Microsoft па Украіне і краінах СНД Валерыем Ланавенкам. Спадар Ланавенка адказаў таксама на некалькі нашых пытанняў наконт перспектываў Microsoft на беларускім IT‑рынку.

***

Мікалай Карняйчук: Якая дынаміка попыту ў Беларусі на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне кампаніі Microsoft?

Валерый Ланавенка: Мы цалкам задаволеныя тэмпамі развіцця бізнэсу ў Беларусі. У параўнанні з мінулым годам аб’ёмы продажаў нашых беларускіх партнёраў падвоіліся. Для параўнання: еўрапейскі рынак расце тэмпамі прыкладна ў 10‑15% штогод. Таму можна сказаць, што ў Беларусі мы бачым надзвычайную цікавасць да прадукцыі Microsoft.

Што датычыцца Windows Vista, попыт на яе мы бачым у асноўным у сферы хатніх спажыўцоў. Сёння ў Беларусі карпаратыўныя кліенты даволі стрымана ставяцца да гэтага прадукту, але я думаю, што гэта пытанне часу. Пасля таго, як пройдзе пачатковая стадыя тэставання на інфраструктуры карпарацый, попыт на Windows Vista будзе досыць высокі і там.

Мікалай Карняйчук: Хто з’яўляецца самымі буйнымі кліентамі Microsoft у Беларусі?

Валерый Ланавенка: Гэта шэраг буйных прадпрыемстваў у банкаўскай сферы і ў галіне тэлекамунікацый, якія выяўляюць цікавасць да будавання больш сур’ёзнай, інтэграванай інфраструктуры сваіх камп’ютарных сістэм.

Мікалай Карняйчук: Ці плануе Microsoft дадатковае стымуляванне беларускага рынку? У якім стане, напрыклад, працэс адаптацыі Windows для беларускамоўных карыстальнікаў?

Валерый Ланавенка: Пасля кансультацый з шэрагам дзяржаўных устаноў, а таксама з нашымі партнёрамі мы бачым, што попыт на беларускамоўны варыянт нашых прадуктаў будзе невысокі.

Microsoft — камерцыйная кампанія. Калі мы прымаем рашэнні па лакалізацыі нашых прадуктаў, мы арыентуемся на спажыўцоў. Праект, пра які вы кажаце, напэўна, будзе развівацца, але не ў тыя тэрміны, якія мы першапачаткова планавалі.

Мікалай Карняйчук: У Інтэрнэце ёсць інфармацыя, што ў 2000 годзе паміж кампаніяй Microsoft і ўрадам Беларусі было падпісанае пагадненне, якое прадугледжвала набыццё органамі дзяржаўнай улады краіны ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Ці сапраўды былі такія пагадненні?

Валерый Ланавенка: Выкарыстанне ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння — гэта патрабаванне заканадаўства. Таму аніякіх дадатковых пагадненняў паміж уладальнікам правоў і дзяржавай у гэтым выпадку не патрабуецца.

З іншага боку, я вельмі рады, што ўрад Беларусі зацвердзіў апошнім часам некалькі пастаноў, якія рэгулююць гэтую галіну і, у прыватнасці, ускладаюць на кіраўнікоў прадпрыемстваў персанальную адказнасць за карыстанне неліцэнзійным ПЗ. Гэта, на маю думку, прагрэсіўны крок, які набліжае Беларусь да Еўрапейскага саюза і да нормаў, прынятых ва ўсім свеце.

Мікалай Карняйчук: Як бы Вы ацанілі ўзровень камп’ютарнага пірацтва ў Беларусі?

Валерый Ланавенка: Microsoft не займаецца ацэнкай узроўню неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Гэтым займаюцца іншыя кампаніі, такія, напрыклад, як IDC. Шкада, але апошнім часам Беларусь не трапляла ў спіс краін, дзе праводзяцца такія даследаванні, таму сітуацыю ацаніць даволі складана. Але я ўжо адзначаў надзвычайную цікавасць да нашага ліцэнзійнага ПЗ у Беларусі і часткова звязваем гэта са змяненнем стаўлення беларусаў да інтэлектуальнай уласнасці.

У мінулым годзе ўзровень пірацтва ў Расіі кампаніяй IDC быў ацэнены ў 85%. Мне складана казаць, вышэй ці ніжэй гэтая лічба ў Беларусі, але дыяпазон прыкладна той самы.

Мікалай Карняйчук: Ці праўда, што складаная сітуацыя з абаронай інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі з’яўляецца асноўным бар’ерам на шляху адкрыцця прадстаўніцтва Microsoft у нашай краіне?

Валерый Ланавенка: Пры адкрыцці прадстаўніцтва мы кіруемся шэрагам фактараў. Ахова інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскіх правоў, безумоўна, важны кампанент і грае сваю ролю, але гэта толькі адзін з такіх фактараў.

Да таго ж, у любым сваім рашэнні мы кіруемся інтарэсамі акцыянераў. Сёння мы не бачым неабходнасці ў адкрыцці асобнага прадстаўніцтва ў Беларусі, але сітуацыя можа змяніцца ў любы час.

Эўрарадыё

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар5

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар5

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць