Грамадства22

Беларусаў — 9 млн 705,2 тыс. чалавек

З пачатку году колькасьць насельніцтва краіны зьменшылася на 9,3 тыс. чалавек.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 года склала 9 млн. 705,2 тыс. чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

З пачатку бягучага года колькасць насельніцтва рэспублікі зменшылася на 9,3 тыс. чалавек. Гэта абумоўлена тым, што колькасць памерлых на 11 тыс. чалавек перавышае колькасць народжаных. За першы квартал 2007 года ў рэспубліцы нарадзілася 24,5 тыс. дзяцей (на 1,9 тыс. больш, чым за першы квартал 2006 года). У студзені — сакавіку памерлі 35,5 тыс. чалавек (на 1,8 тыс. менш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам). Пры гэтым смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года зменшылася з 6,1 выпадка на 1000 народжаных за першы квартал 2006 года да 5,8 выпадка за першы квартал 2007 года.

У сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў роўны каэфіцыенту смяротнасці — 10,1 чалавека на 1000 жыхароў Мінска. У цэлым па рэспубліцы ў першым квартале натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 4,6 чалавека на 1000 насельніцтва (у першым квартале 2006 года — 6,1). Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці (7,6). У Брэсцкай вобласці гэты паказчык быў роўны 2,8, у Гомельскай — 4,8, у Гродзенскай — 5,1, у Магілёўскай — 6,3, у Мінскай вобласці — 7,4 чалавека на 1000 насельніцтва.

За першы квартал гэтага года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006‑га колькасць памерлых у цэлым па рэспубліцы знізілася на 4,9 працэнта, у Гродзенскай вобласці — на 9 працэнтаў, у Магілёўскай — на 8,8 працэнта, у Віцебскай — на 7,2 працэнта, у Гомельскай — на 6 працэнтаў, у Брэсцкай — на 7,4 працэнта, у Мінскай вобласці — на 2 працэнты. У сталіцы Беларусі колькасць памерлых узрасла на 3,6 працэнта.

У Беларусі ў 2006 годзе нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У мінулым годзе памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005‑м). Пры гэтым прыметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года — гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадка на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадка на 1000 народжаных за 2006 год.

БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць