Здарэнні55

Пракуратура хаваецца ад правалу

Былы памочнік міністра энергетыкі Андрэй Жукаў, апраўданы судом па абвінавачанні ў шэрагу цяжкіх карупцыйных злачынстваў, спрабуе пакараць следчых Генеральнай пракуроры, што падрыхтавалі справу.

Пракуратура пакуль адмахваецца.

Крымінальная справа па абвінавачанні памочніка міністра энергетыкі была заведзеная ў студзені 2010 года. Генеральная пракуратура не раз на розных афіцыйных мерапрыемствах публічна расказвала пра гэтае расследаванне як яркі прыклад барацьбы з карупцыяй у дзяржаўных органах. Пры гэтым называлася сума нібыта нанесенай дзяржаве шкоды па ўсіх злачынных эпізодах у памеры 50 млрд рублёў.

Што да самога памочніка міністра энергетыкі, то ён абвінавачваўся ў адным асабліва цяжкім злачынстве (ч.3 арт. 430 КК РБ — атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і двух цяжкіх злачынствах (ч. 4 арт. 209 КК РБ — махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), а таксама па ч. 3. арт. 424 КК РБ — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Яму інкрымінавалася пяць эпізодаў атрымання буйных хабараў ад бізнэсоўца Ігара Паўліша, а таксама ўчыненне ў змове з ім махлярства, у выніку якога энергетычнай галіне краіны нібыта была нанесеная шкода ў памеры больш за 566 тысяч еўра.

Дарэчы, да 2009 года Ігар Паўліш быў самым буйным бізнэсоўцам у беларускай энергетыцы. Праз яго кампанію ЗАТ «ІПП ЕўраЭнерга», а таксама праз шэраг іншых падкантрольных яму фірмаў, праходзілі практычна ўсе найбуйнейшыя дзяржзаказы на пастаўку абсталявання для рэканструкцыі старых і будаўніцтва новых энергетычных аб’ектаў Беларусі.

Але ў пачатку 2009 года пасля праверкі дзейнасці энергетычнай імперыі Ігара Паўліша Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю карупцыяй МУС, бізнэсовец нечакана быў арыштаваны.

Абвінавачанні ў дачыненні да Ігара Паўліша практычна цалкам рассыпаліся ў судзе.
Яго дзеянні былі перакваліфікаваныя ў прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу. Сутнасць злачынства звялася да таго, што ён нібыта прадаваў дзяржпрадпрыемствам канцэрна Белэнерга абсталяванне па завышанай цане.
Пытанне, хто іх прымушаў купляць па такой цане, засталося за рамкамі следства.

Яшчэ горш у Генеральнай пракуратуры склалася справа з былым памочнікам міністра энергетыкі Андрэем Жукавым. Спачатку суд Цэнтральнага раёна Мінска 19 красавіка 2012 цалкам апраўдаў Андрэя Жукава і вызваліў з-пад варты ў зале суда. Затым 20 ліпеня 2012 касацыйная інстанцыя Мінскага гарадскога суда адхіліла пратэст пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска, пакінуўшы ў сіле рашэнне суда першай інстанцыі.

Узброіўшыся гэтымі судовымі пастановамі, а таксама адмовай Мінскай гарадской пракуратуры заявіць пратэст на рашэнне суда, Андрэй Жукаў цалкам слушна вырашыў прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў Генеральнай пракуратуры, якія, на думку былога чыноўніка, «белымі ніткамі» сшылі крымінальную справу, у выніку чаго ён незаслужана правёў за кратамі больш за два гады. Аднак зрабіць гэта аказалася гэтаксама нялёгка, як выйсці на волю.

Са зразумелай прычыны Генеральная пракуратура аддае перавагу таму, каб маўчаць пра свой фактычны правал у гэтай гучнай справе.
А тут былы абвінавачаны, ужо апраўданы судом, 21 верасня гэтага года запісваецца на асабісты прыём да Генеральнага пракурора, на якім хоча заявіць патрабаванне аб прыцягненні да адказнасці супрацоўнікаў пракуратуры, якая расследавала яго справу.

Увогуле прымаць пакрыўджанага на іх Андрэя Жукава ў Генеральнай пракуратуры ніхто, здаецца, не хоча. У асабістым прыёме яму было адмоўлена на той падставе, што Генеральная пракуратура нібыта разглядае пытанне пра прынясенне пратэсту на апраўдальны прысуд у дачыненні да былога чыноўніка.

Між тым Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», за выкананнем якога наглядае Генеральная пракуратура, не ўтрымлівае такіх падставаў для адмовы ў асабістым прыёме.

Згодна з п. 2 артыкула 6 Закона, службовыя асобы арганізацый, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый, у парадку, усталяваным гэтым Законам, за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо калі перапіска з заяўнікам па такіх пытаннях была спыненая.

Не трэба быць юрыстам, каб параўнаць норму закона і адказ дзяржаўнага органа.

Параўнанне відавочна не карысць пракуратуры.
Але нягледзячы на гэта, наўрад ці хто возьмецца прадказваць, як далей будуць развівацца падзеі. Пытанне фактычна стаіць рубам: хто павінен сядзець у турме — былы памочнік міністра ці следчыя пракуратуры?

Каментары5

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»77

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

Стваральнік «Куфра»: Цяпер не час пытацца, што Ціханоўская можа зрабіць для цябе. Пытанне, што можаш зрабіць ты15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»77

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць