Грамадства55

Мінкульт: Праектных прапановаў наконт бэрнардынаў няма

Алег Трусаў і Зьміцер Касьпяровіч: Маем шанец на перамогу! Інфармацыя зь міністэрства: усё ж праект рэканструкцыі бэрнардынаў будзе разглядацца 18 красавіка.

У Міністэрства культуры Беларусі не паступалі праектныя прапановы аб рэканструкцыі аб'ектаў былога манастыра бернардзінцаў у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Абламскі.

Ён абвергнуў інфармацыю аб тым, што будынак плануецца прыстасаваць пад гасцінічны комплекс. Выдадзены дазвол на правядзенне навукова-праектных работ камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Мінскпраект» па будынках на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 6 і 8, але ніякіх праектных, эскізных матэрыялаў не паступала. Калі такія з'явяцца, яны будуць разгледжаны на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры ва ўстаноўленым парадку. Экспертамі будуць ацэнены ўсе ініцыятывы па аднаўленню і прыстасаванню аб'ектаў да сучасных умоў, сказаў спецыяліст.

Васіль Абламскі лічыць інфармацыю аб планах перабудовы помніка архітэктуры XVII стагоддзя, распаўсюджаную ў Інтэрнэце, піярам. «Асабліва незразумела, што і касцёл святога Іосіфа сюды ўключаюць», - падзяліўся ён.

Вось як камэнтуюць словы чыноўніка актывісты руху абароны помнікаў:

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў: “На днях я быў у Абламскага, сытуацыя наступная. Інстытуту праектаваньня далі дазвол на дасьледаваньні, але ён не ўзгадняў свой праект ні з кім. А гэта грубае парушэньне заканадаўства. І вельмі добра, што гэтыя дакумэнты трапілі ў прэсу. Цяпер усе замешаныя ў гэтую справу адказныя асобы будуць адмахвацца ад гэтай справы, усе ўмываюць рукі. А ў нас ёсьць неблагі шанец пахаваць гэты праект. Толькі трэба гэтым шанцам правільна скарыстацца”.

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Зьміцер Касьпяровіч: “Тое, што ўлады адхрышчваюцца ад гэтага праекту, азначае пэўны посьпех грамадзянскай акцыі па абароне храмавага комплексу. Цяпер трэба рознымі спосабамі ціснуць на ўладу, каб далей разьвіваць гэты посьпех. Рабіць гэта трэба асьцярожна, бо варта памятаць, што ўлады ня раз ужо нібыта саступалі, каб потым давесьці задуманае да канца”.

Архітэктар Уладзімер Дзянісаў: “Дзіўна. У мяне была пэўная інфармацыя, што “Менскпраект” падаў свае дакумэнты на разгляд камісіі Міністэрства культуры. 18 красавіка адбудзецца выязная сэсія Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады па ахове помнікаў гістарычнай спадчыны, падчас якой і разгледзяць гэты праект. Чамусьці гэта будзе не ў Менску, а ў Міры”.

Мы патэлефанавалі ў Міністэрства культуры, і нам там пацьвердзілі, што па стане на ранак 14 красавіка пытаньне аб узгадненьні эскізнага праекту аб рэканструкцыі кляштару бэрнардзінаў яшчэ стаяла ў парадку дня паседжаньня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай рады па пытаньнях аховы спадчыны заплянаванага на 18 красавіка. Дзіўна, як начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры гэтага ня ведае.

Дарэчы, 18 красавіка — Сусьветны дзень аховы помнікаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры26

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму10

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма16

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры26

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць