Суд над Леанідам Мажальскім, які пратэставаў супраць будаўніцтва дома для спецназа, перанесены на 17 ліпеня.
Учора раніцай быў затрыманы Леанід Мажальскі, актывіст абароны сквера ва Уруччы. Гэта адбылося, калі мужчына спрабаваў перашкодзіць будаўнікам усталяваць будпляцоўку.
Мажальскага і яго жонцу завезлі ў гарадскі аддзел міліцыі Першамайскага РУУС. Там мужчыне стала дрэнна — падняўся ціск, яму выклікалі «хуткую».
На Мажальскага склалі тры адміністрацыйныя пратаколы: за арганізацыю несанкцыянаванага схода, перашкоду будаўнікам і супраціўленне міліцыі.
Суд нам ім адбудзецца 17 ліпеня.
Нагадаем, 4 ліпеня ў скверы ва Уруччы аднавіліся будаўнічыя працы. Мясцовыя жыхары супраць таго, каб у зялёнай зоне ля іх дамоў з’явіліся два шматпавярховікі. У мінулым месяцы яны самавольна ўстанавілі ў скверы мемарыяльны знак у гонар генерала Русіянава, спадзеючыся такім чынам прадухіліць будоўлю ў скверы.
-
У Крупскім раёне трэці тыдзень шукаюць зніклую жанчыну. Пошукі выйшлі на масавы ўзровень
-
Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну
-
«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент
Каментары