Культура66

Быў Іваноў — будзе «Ібаноп»

У Казахстане хочуць выкінуць з алфавіту неўласцівыя мове расейскія літары.

У Казахстане прапанавалі выдаліць з алфавіту 14 літар. З такой ініцыятывай выступіў сайт Абай.kz.

Пазбавіцца прапануецца ад літар «й», «ў», «е», «ф», «х», «ц», «ш», «ь», «ы», «ъ», «э», «ю», «я», а таксама «г».
Аўтары ініцыятывы заклікаюць кіравацца алфавітам, які быў распрацаваны лінгвістам Ахметам Байтурсынавым у пачатку XX стагоддзя.

Гэты алфавіт на аснове арабскай графікі цяпер выкарыстоўваецца казахскімі дыяспарамі ў некаторых краінах (у прыватнасці, у Кітаі).

У Казахстане выкарыстоўваецца алфавіт на аснове кірыліцы: у яго ўваходзяць 33 літары расейскага алфавіту, а таксама 9 дадатковых літар.

Прыхільнікі моўнай рэформы лічаць, што алфавіт Байтурсынава трэба аднавіць у правах на тэрыторыі Казахстана (замяніўшы арабскія знакі на кірылічныя). Выключыць жа з яго, як адзначаецца, прапануецца літары, якія абазначаюць гукі, «не ўласцівыя фанетычнаму ладу казахскай мовы».

У выпадку рэалізацыі гэтай рэформы тапонімы Францыя і Уладзівасток, да прыкладу, будуць называцца па-казахскі «Прансііа» і «Бладібосток». А расейскія прозвішчы Іваноў, Пятроў, Сідараў — «Ібаноп», «Петроп», «Сідороп».

Нядаўна група грамадзян звярнулася да кіраўніцтва Казахстана з просьбай, каб, гарады, вёскі, вуліцы і плошчы, якія носяць расейскія назвы, былі перайменаваныя.

У звароце сцвярджалася, што расейскія назвы з’яўляюцца «змрочнай спадчынай эпохі савецкага таталітарызму».

Каментары6

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць