Міжнародны фестываль духоўнай музыкі адкрыўся 25 чэрвеня.
«Фестываль абноўлены поўнасцю. Гэта бачна і па калектывах, і па асобных удзельніках», — заявіла БелаПАН намеснік начальніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. Паводле яе слоў, арганізатары фестывалю стараюцца, каб кожны раз на яго прыязджалі ўсё новыя і новыя выканаўцы, аднак некаторыя калектывы, абнаўляючы рэпертуар, таксама зноў становяцца яго ўдзельнікамі.
Сёлета на фестывалі пакажуць сваё майстэрства 18 харавых калектываў. Будуць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Мексікі, Венесуэлы.
«Мы не адышлі ад традыцыі прымаць прыходскія калектывы», — падкрэслівае Жабарава, аднак у сёлетнім фестывалі на яго маладзёжных пляцоўках будзе прадстаўлена таксама поп-, рок- і
Нетрадыцыйным будзе і завяршэнне фестывалю, якім стане
Паколькі падчас фестывалю «Магутны Божа» ў Магілёве пройдзе Дзень горада (28 чэрвеня), то некаторыя выступленні, у прыватнасці гурту «Хор Турэцкага» з Расіі і Пензенскага рускага народнага хору, ужо будуць прымеркаваны да гэтага свята.
Акрамя таго, увазе магіляўчан і гасцей горада арганізатары фестывалю прапануюць розныя кніжныя выставы, канферэнцыі, канцэрты. Завершыцца фестываль 29 чэрвеня.
Цяпер чытаюць
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары