Грамадства99

«Люблю Беларусь»: Дзіянаў, Коктыш, «Будзьма», Шаркоў

Ужо ў трэці раз «Малады фронт» уручыў прэмію «Люблю Беларусь». Коктыш: «Лепш заразіцца каханнем, чым атрымаць бацылу нянавісці».

Яе заснавалі тады, калі ўлады асабліва жорстка пачалі разганяць вулічныя шэсці на Дзень святога Валянціна.
Вырашылі, што на свята закаханых лепш праводзіць з блізкімі людзьмі, чым у ізалятары на Акрэсціна.

Без прыгод, праўда, не абыходзілася ні разу.

Першы раз прэмію планавалі ўручаць у гатэлі «Кроўн Плаза», але ў апошні момант адміністрацыя гасцініцы скасавала дамову.
Вырашылі ўручаць традыцыйна — на Плошчы. З лаўрэатам прыйсці адважыўся толькі Міхась Пашкевіч, якому разбілі акуляры і на пару дзён забралі ўзнагароду.

Летась было спакайней толькі ў тым плане, што не было затрыманняў. Але статуэткі спецназ усё адно паспеў перахапіць.
Сёлета за дзве гадзіны да пачатаку мерапрыемства проста ў пад’ездзе сядзібы ПЭН-Цэнтра затрымалі Івана Шылу. У хлопца вісела пазыка 22 сутак яшчэ за летнія акцыі пратэсту.

Тым не менш, у астатнім мерапрыемства прайшло без праколаў. Хоць і ў трывожных чаканнях — пад вокнкамі дзяжурыў спецназаўскі бусік з прыўкрасным маёрам міліцыі Максімам Грышчанкам.

Госць цырымоніі Міхась Пашкевіч яшчэ запытаўся ў Грышчанкі: «Ну што, забралі Івана?» — «Не прыставайце, Міхаіл», — быў кароткі адказ міліцыянера. Усё мерапрыемства сілавікі так і правялі на марозе. Відаць, чакалі, што ўсё ж выйдуць «маладафронтаўцы» на шэсце шчыльнымі радамі.

Што да пераможцаў, то далёка не ўсе лаўрэаты змаглі іх атрымаць. Напрыклад, у намінацыі «Змагар года», як вызначыць, хто яе больш варты: Саннікаў, Дашкевіч, Статкевіч, Васьковіч? Сапраўды, не вельмі карэктна. Перамаглі ўсе.

У «беларусізацыі» прыз узяў гамяльчанін Ігар Случак, які даставаў дзяржаўныя ўстановы краіны патрабаваннем адказваць на ягоныя запыты па-беларуску. Дамогся свайго — атрымай узнагароду.

У Pro-Belarus адзначаецца чалавек ці арганізацыя, якая найбольш спрыяе вядомасці пра Беларусь сярод замежнікаў. Здавалася б, у дзяўчат з «Фемен» не будзе канкурэнтаў. У выніку прыз накіруецца за паўднёвую мяжу Беларусі. Пераможцам стаў былы пасол Украіны Раман Бяссмертны.

Пераможца ў намінацыі «Палітыка» таксама ўзнагароду атрымаць не змог асабіста. Гэта Вячаслаў Дзіянаў за «маўклівыя рэвалюцыі». Цікава, што неяк раптоўна знік і ягоны таямнічы прадстаўнік. Не застаўся без узнагароды арганізатар «Стоп-бензіну» Арцём Шаркоў. Ён перамог у намінацыі «Грамадская чыннасць».

У «Спорце», на жаль, пераможца ўжо не атрымае ўзнагароды ніколі. Кіраўнік федэрацыі амерыканскага футбола Ігар Жукоўскі загінуў у аўтакатастрофе яшчэ ў кастрычніку. Менавіта стараннямі Ігара ў Мінску з’явіўся клуб з прыгожай назвай «Ліцвіны».

Нечаканай таксама стала перамога ў «Культуры». Калі сярод намінантаў ёсць Сяргей Міхалок, то думалася, што наўрад яму хто складзе канкурэнцыю. Тым не менш упэўненую перамогу атрымала Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма» за ролік па гісторыі Беларусі. Варта адзначыць, што ў культуры трэці год запар канкурэнцыі «Будзьме» не назіраецца.

У журналістыцы перамогу атрымала Марына Коктыш з «Народнай волі» за смелае пытанне Аляксандру Лукашэнку падчас снежаньскай прэс-канферэнцыі.
«Лепш заразіцца каханнем, чым атрымаць бацылу нянавісці», — сказала Марына.

Пасля ўручэння прэміі “Люблю Беларусь” журналісты “Нашай Нівы” запыталі пераможцаў і прысутных, за што ж яны любяць Беларусь.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць