Эканоміка

Дэпазіты насельніцтва ў замежнай валюце за 2011 год знізіліся на $170,3 млн

Дэпазіты насельніцтва ў замежнай валюце за 2011 год знізіліся на 170,3 млн. даляраў, ці на 3,4%, паведамляецца ў апублікаваным аналітычным аглядзе Нацбанка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь» за 2011 год. Між тым у 2010 годзе валютныя ўклады выраслі на 23,7%.

Што да ўкладаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце, то за 2011 год яны павялічыліся на 4 трлн. рублёў, ці на 41,2% (годам раней — на 1,8 трлн. рублёў, ці на 22,4%).

Аднак у рэальным выражэнні дэпазіты ў рублях знізіліся на 32,3% (у 2010 годзе быў рост на 11,4%).

Па стане на 1 студзеня аб’ём дэпазітаў насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце ў банках Беларусі склаў 49 трлн. рублёў. У цэлым дэпазіты ў намінальным выражэнні павялічыліся на 113,5% (прырост у асноўным абумоўлены пераацэнкай валютных укладаў), а ў рэальным выражэнні — на 2,3%. Пры гэтым годам раней прырост склаў 26,5% і 15,1% адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»87

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»87

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць